Перайсці да зместу

Брэсцкі абласны выканаўчы камітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Брэсцкі абласны выканаўчы камітэт
Агульная інфармацыя
Краіна
Юрысдыкцыя Брэсцкая вобласць
Кіраўніцтва дзейнасцю ажыццяўляе Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь
Штаб-кватэра 224005, г. Брэст, вул. Леніна, 11
Старшыня Пётр Аляксандравіч Пархомчык
Сайт brest-region.gov.by/by

Брэсцкі абласны выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі Брэсцкай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь, а таксама Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь у пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю Урада Рэспублікі Беларусь, падсправаздачны таксама Брэсцкаму абласному Савету дэпутатаў па пытаннях, аднесеных да ягонай кампетэнцыі[1]. Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю аблвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Выканаўчы камітэт размешчаны ў цэнтры горада Брэста па вул. Леніна, 11 у былым ваяводскім упраўленні 1938 г.

  • Галоўнае ўпраўленне арганізацыйна-кадравай работы
  • Аддзел па абароне дзяржаўных сакрэтаў, мабілізацыйнай працы і пытаннях абароны
  • Упраўленне адміністрацыйна-гаспадарчай дзейнасці
  • Упраўленне кантролю выканання дакументаў і справаводства
  • Аддзел інфарматызацыі
  • Аддзел пратакольнай работы
  • Упраўленне па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
  • Аддзел бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці
  • Камітэт эканомікі
  • Камітэт па сельскай гаспадарцы і харчаванні
  • Камітэт па архітэктуры і будаўніцтве
  • Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне
  • Камітэт дзяржаўнай маёмасці
  • Галоўнае ўпраўленне гандлю і паслуг
  • Упраўленне ўнутраных спраў
  • Галоўнае ўпраўленне па ахове здароўя
  • Галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы і па справах моладзі
  • Упраўленне культуры
  • Галоўнае ўпраўленне па адукацыі
  • Упраўленне спорту і турызму
  • Галоўнае фінансавае ўпраўленне
  • Галоўнае ўпраўленне юстыцыі
  • Галоўнае ўпраўленне землеўпарадкавання
  • Галоўнае кантрольна-аналітычнае ўпраўленне
  • Упраўленне жыллёва-камунальнай гаспадаркі

Асноўны артыкул: Старшыня Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта

  • brest-region.gov.by/by/(недаступная спасылка) — афіцыйны сайт Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта