Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна
Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна | |
---|---|
![]() | |
| |
Заснаваны | 1995 |
Рэктар | Ганна Мікалаеўна Сендзер |
Размяшчэнне | Брэст |
Сайт | brsu.by |
Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна (БрДУ імя А. С. Пушкіна) — вышэйшая навучальная ўстанова ў г. Брэсце.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Установа адукацыі Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна (БрДУ імя А. С. Пушкіна) — найстарэйшая ВНУ Брэстчыны. Будынак Педагагічнага інстытута імя Пушкіна ўзведзены па праекце архітэктараў Р. Будзько, А. Казюкова, С. Палешчука, І. Карвата[1]. У 1995 годзе ён быў ператвораны ва ўніверсітэт з Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна, заснаванага на базе Брэсцкага настаўніцкага інстытута (існаваў у 1945—1950 гг.). У цяперашні час навучанне вядзецца па трох профілях: навуковаму, гуманітарнаму і педагагічнаму. На 52 кафедрах універсітэта працуюць каля 560 выкладчыкаў, сярод якіх 20 дактароў навук і прафесараў, 240 кандыдатаў навук і дацэнтаў.
Структура[правіць | правіць зыходнік]
У структуры ўніверсітэта 9 факультэтаў:
- факультэт прыродазнаўства;
- гістарычны факультэт;
- псіхолага-педагагічны факультэт;
- сацыяльна-педагагічны факультэт;
- факультэт замежных моў;
- факультэт фізічнага выхавання і турызму,
- фізіка-матэматычны факультэт;
- філалагічны факультэт;
- юрыдычны факультэт.
Для паступлення ва ўніверсітэт неабходна паспяхова здаць цэнтралізаванае тэставанне. Дзейнічае бакалаўрыят, магістратура і аспірантура. Дзейнічае Савет па абароне кандыдацкіх дысертацый. Ва ўніверсітэце працуе рэдакцыйна-выдавецкі аддзел. Выдаецца газета «Брэсцкі ўніверсітэт», навукова-тэарэтычны часопіс «Веснік Брэсцкага ўніверсітэта», Электронныя вучэбныя выданні выкладчыкаў.
Студэнцкі гарадок[правіць | правіць зыходнік]
Студэнцкі гарадок створаны ў 2004 годзе. У склад студэнцкага гарадка ўваходзяць інтэрнат № 1 (вул. Леніна, 68), інтэрнат № 2 (вул. Дзяржынскага, 3), інтэрнат № 3 (вул. Смірнова, 17), інтэрнат № 4 (корпус № 1) (вул. Пушкінская, 100), інтэрнат № 4 (корпус № 2) (вул. Пушкінская, 100)[2].
Кафедра класічнай і сучаснай іншаземнай філалогіі[правіць | правіць зыходнік]
У 1990-я гады Саюз палякаў на Беларусі стараўся, каб на Брэсцкім дзяржаўным унівесітэце была створана спецыяльнасць польская філалогія. Пасля некалькі гадоў высілку з боку арганізацыі ў акадэмічным годзе 1996/1997 на філалагічным факультэце БрДУ была заснавана спецыйнальнасць руска-польская філалогія, а ў 2000 годзе — беларуска-польская філалогія. 20 верасня 1999 года на тым самым факультэце была створана Кафедра класічнай і сучаснай іншаземнай філалогіі, у склад якой уваходзілі секцыі: паланістыкі, украіністыкі, сусветнай літаратуры і класічнай літаратуры. Задачы кіраўніцы кафедры ад пачатку яе існавання споўняла дац. др Гелена Ківако, а выкладчыцамі былі: мгр Анна Дайліда, дац. др Тамара Кабот, мгр Тамара Карцелева і мгр Наталля Карнейчык. У рамках секцыі паланістыкі выкладалася: польскую мову, метадыку польскай мовы, тэорыю і практыку перакладу, гісторыю польскай літаратуры з Сярэднявечча да сучаснасці, метадыку польскай літаратуры, стылістыку і культуру польскай мовы, гістарычную граматыку польскай мовы, гісторыю Польшчы, польскую фалькларыстыку, гісторыю польскай культуры, польскую літаратуру для дзяцей і моладзі, польскае краязнаўства. У рамках праграмы заняткаў студэнтаў паланістыкі прадказвалася практыкі: краязнаўчыя (Жэшаў, Бяла Падляска), моўныя (Седльцы), навукова-метадычныя (Люблін), а таксама для студэнтаў 5. курсу настаўніцкія практыкі ў ліцэі і двух гімназыях у Брэсце і ў сярэдняй школе ў Кобрыне[3].
Падчас свайго існавання папулярнаць спецыяльнасці звязаных з польскай філалогяй пастайянна ўзрастала. Каб на іх патрапіць, арганізаваліся паступоўчыя іспыты. У 2000 годзе пачала на ніх вавуку 37 новых студэнтаў, калі колькасць жадаючых была на 5 разоў большая. Агулам у акадэмічным годзе 2000/2001 на абыдву спецыяльнасцях студыявала каля 140 асоб, з чаго 95 % — беларусы. У гадах 2001 і 2002 за спецыяльнасцей выйшло 29 выпускнікаў, з якіх 20 % пачала працу як настаўнікі польскай мовы[3].
Працоўнікі секцыі паланістыкі Кафедры класічнай і сучаснай іншаземнай філалогіі супрацоўнічалі за шматлікімі БНУ на тэрыторыі Польшчы: Падляшскай акадэміяй у Седльцах, Універсітэтам у Беластоку, Універсітэтам Марыі Кюры-Складоўскай у Любліне. Дзякуй супрацоўніцтву з прадстаўнікамі акадэміі ў Седльцах студэнты паланістыкі маглі ўдзельнічаць у моўных практыках, штогадовай Летняй школе польскай мовы і шматлікіх навуковых канферэнцыях. Польскі бок дапамагаў таксама перадаючы падтручнікі і ўстройствы, якія дапамагалі весці заняткі. Секцыю паланістыкі падтрымоўвалі таксама працоўнікі Генеральнага кансулята Рэспублікі Польшча ў Брэсце, кансулы: Томаш Кліманскі, Рамуальд Кунат і Анджэй Кухарчук. Паводле Агнешкі Грэндзік-Радзяк, дзякуй гэтай дапамозе секцыя паланістыкі дасягала добрых вынікаў навучання[3].
Рэктары[правіць | правіць зыходнік]
- Пётр Паўлавіч Дзема (1946—1948);
- Міхаіл Канстанцінавіч Кірылаў (1948—1952);
- Васіль Сцяпанавіч Серафімаў (1952—1958);
- Мікалай Міронавіч Івашэнка (1958—1964);
- Васіль Рыгоравіч Доркін (1964—1968);
- Сяргей Адамавіч Гусак (1968—1969);
- Георгій Пятровіч Андраюк (1970—1989);
- Васіль Аляксеевіч Сцепановіч (1989—1999);
- Уладзімір Анесціевіч Плецюхоў (1999—2002);
- Мечыслаў Эдвардавіч Часноўскі (лістапад 2002 — май 2014);
- Ганна Мікалаеўна Сендзер (з мая 2014).
Вядомыя выпускнікі[правіць | правіць зыходнік]
- Вольга Іванаўна Бельская (нар. 1979) — беларускі мастак.
- Максім Альбертавіч Багдасараў (нар. 1973) — беларускі геолаг.
- Алесь Зайка (1948—2018) — беларускі краязнавец.
- Вера Якаўлеўна Ляшук (нар. 1933) — беларускі мовазнавец.
- Галіна Мікалаеўна Малажай (1938—2005) — беларускі мовазнавец.
- Васіль Іванавіч Сянкевіч (нар. 1959) — беларускі мовазнавец.
- Міхась Тычына (нар. 1943) — беларускі літаратуразнавец.
- Ганна Вадзімаўна Шарэвіч (нар. 1985) — беларуская шахматыстка.
- Павел Аляксандравіч Пернікаў (нар. каля 1992) — беларускі вікіпедыст, праваабаронец і музычны менеджар.
- Паліна Сяргееўна Шарэнда-Панасюк — беларуская актывістка.
Зноскі
- ↑ Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- ↑ Студенческий городок
- ↑ а б в Język polski na uczelniach białoruskich. // Oświata.... — С. 341–342.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Агнешка Грэндзік-Радзяк. Oświata i szkolnictwo polskie na ziemiach północno-wschodnich II Rzeczypospolitej i współczesnej Białorusi 1939–2001. — Торунь: Europejskie Centrum Edukacyjne, 2007. — 441 с. — ISBN 978-83-60738-09-2. (польск.)