Брэсцкі езуіцкі калегіум

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Брэсцкі езуіцкі калегіум — колішняя каталіцкая навучальная ўстанова, якая працавала ў XVII—XVIII стст. y Брэсце.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Па запрашэнні луцкага біскупа П. Валуцкага з 1616 года езуіты пачалі ў Брэсце місіянерскую дзейнасць. У 1629 г. быў заснаваны Брэсцкі калегіум. У 1620 г. берасцейскі ваявода А. Валовіч падараваў езуітам фальварак Адамкаў, які стаў іх рэзідэнцыяй. Віленскі ваявода і магілёўскі староста Л. Сапега ахвяраваў ім фальварак Дзераўна з в. Мольткі і Менявеж (Берасцейскі павет), a ў 1650 г. — фальварак і в. Паніквы (Камянецкі раён). У 1669 г. кароль Міхал Вішнявецкі перадаў езуітам в. Плоска і землі ў Прылуках (Брэсцкі раён).

На працягу XVII—XVIII стст. ордэн езуітаў набываў тут новыя землі з вёскамі (Слаўкі, Студзіловічы, Ляскавічы і інш., Брэсцкі павет), аддаючы грошы пад залог маёнткаў, ператварыўся ў буйнога ліхвяра і арганізатара па эксплуатацыі промыслаў; меў бібліятэку, аптэку (з 1694 г.). Навучальная праграма Брэсцкага езуіцкага калегіума была тыповай для езуіцкіх калегіумаў. 3 1634 г. у калегіуме выкладалі толькі настаўнікі, якія мелі званне прафесараў. У 1772/1773 навучальным годзе з 28 выкладчыкаў 17 былі святарамі, 8 — манахамі. У 1696—1760-я гг. пры калегіуме дзейнічаў школьны тэатр. У бібліятэцы, якая налічвала каля 2 тыс. тамоў, былі кнігі на лацінскай, нямецкай, французскай і іншых мовах. Будынкі калегіума знаходзіліся на тэрыторыі сучаснай Брэсцкай крэпасці, не зберагліся.

Вядомыя выпускнікі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).