Брэсцкі машынабудаўнічы завод

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лагатып «Брэстмаш»
МАЗ-365022

Брэсцкі машынабудаўнічы завод, «Брэстмаш»  — прадпрыемства ў Брэсце, размешчанае па адрасе вул. Суворава, 21в.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заснаваны ў 1986 годзе як Брэсцкае машынабудаўнічае вытворчае аб’яднанне на базе заводаў «Тэкстыльмаш», «Мясамалмаш» і Брэсцкага філіяла Мінскага эксперыментальна-канструктарскага бюро. У 1995 годзе вытворчае аб’яднанне ператворана ў 2 вытворчыя адзінкі: Брэсцкі машынабудаўнічы завод і эксперыментальна-канструктарскае бюро. З 2000 года РУП з сучаснай назвай.

Прадукцыя[правіць | правіць зыходнік]

Асноўная прадукцыя (2005): тэхналагічнае абсталяванне і запасныя часткі для перапрацоўчых галін аграпрамысловага комплексу, гандлю, прадпрыемстваў грамадскага харчавання і тавары народнага спажывання. Экспарт прадукцыі ў краіны СНД, Балтыі, Польшчу.

У 2019 годзе на заводзе наладжана зборка мікрааўтобусаў МАЗ-281 і фургонаў МАЗ-3650, якія з'яўляюцца ліцэнзійнымі копіямі кітайскай мадэлі JAC Sunray[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]