Перайсці да зместу

Брэсцкі раённы Савет дэпутатаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Брэсцкі раённы Савет дэпутатаў
29-е скліканне
Тып
Тып аднапалатны
Кіраўніцтва
Старшыня Уладзімір Міхайлавіч Хвацік[1]
Намеснік старшыні Вадзім Міхайлавіч Кушнерук[1]
Структура
Членаў 28 дэпутатаў
Камітэты 5 пастаянных камісій
Выбары
Сістэма галасавання мажарытарная
Апошнія выбары 25 лютага 2024 года
Зала пасяджэнняў
Сайт
Старонка на сайце Брэсцкага раённага выканаўчага камітэта

Брэсцкі раённы Савет дэпутатаў — прадстаўнічы дзяржаўны орган і асноўнае звяно сістэмы мясцовага самакіравання на тэрыторыі Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. З’яўляецца юрыдычнай асобай. Падсправаздачны ў сваёй дзейнасці грамадзянам і адказны перад імі. У сваю чаргу Савету па пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыі, падсправаздачны Брэсцкі раённы выканаўчы камітэт[2].

Статус і парадак абрання

[правіць | правіць зыходнік]

Савет з’яўляецца выбарным органам. Дэпутаты Савета абіраюцца грамадзянамі раёна на аснове ўсеагульнага, свабоднага, роўнага і прамога выбарчага права пры таемным галасаванні тэрмінам на 5 гадоў. Выбары праводзяцца ў адзіны дзень галасавання[2].

Паўнамоцтвы Савета пачынаюцца з дня адкрыцця першай пасля выбараў сесіі і захоўваюцца да адкрыцця першай сесіі Савета новага склікання[2].

Дзейнасць і структура

[правіць | правіць зыходнік]

Дзейнасць Савета ажыццяўляецца праз сесіі (якія склікаюцца не радзей як адзін раз у квартал), працу органаў Савета, а таксама праз рэалізацыю дэпутатамі сваіх паўнамоцтваў. Савет арганізуе сваю працу на аснове рэгламенту[2].

Для арганізацыі працы Савета ствараецца Прэзідыум, у склад якога ўваходзяць старшыня Савета, намеснік старшыні і старшыні пастаянных камісій[2].

Пастаянныя камісіі

[правіць | правіць зыходнік]

Для папярэдняга разгляду і падрыхтоўкі пытанняў, а таксама арганізацыі кантролю за выкананнем рашэнняў, з ліку дэпутатаў ствараюцца пастаянныя камісіі[2]. У Брэсцкім раённым Савеце дэпутатаў XXIX склікання дзейнічаюць 5 пастаянных камісій[3]:

  • па пытаннях законнасці Савета, аховы грамадскага парадку, захавання правоў і свабод грамадзян;
  • па пытаннях бюджэту і сацыяльна-эканамічнага развіцця;
  • па аграрных пытаннях, ахове навакольнага асяроддзя і экалогіі;
  • па пытаннях працы мясцовага кіравання і самакіравання;
  • па пытаннях сацыяльна-культурнай сферы і сацыяльнай абароны насельніцтва.

У адпаведнасці з артыкулам 17 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні», да выключнай кампетэнцыі Савета адносяцца[2]:

Таксама Савет удзельнічае ў рэалізацыі грамадзянскіх ініцыятыў, накіраваных на паляпшэнне якасці жыцця насельніцтва[2].

Выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў 29-га склікання адбыліся ў адзіны дзень галасавання 25 лютага 2024 года. У Брэсцкі раённы Савет дэпутатаў было абрана 28 дэпутатаў[4].