Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт
Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт | |
---|---|
![]() | |
Заснаваны | 1 красавіка 1966 года |
Рэктар | Аляксандр Генадзевіч Бахановіч |
Студэнты | 5 400 |
Сайт | bstu.by |
Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт (БрДТУ) — вышэйшая навучальная ўстанова Брэста. Комплекс будынкаў БрДТУ (1965—1980) размешчаны па адрасе вул. Маскоўская, 267 і ўваходзіць у ансамбль мікрараёна Усход.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Створаны 1 красавіка 1966 года. Ва ўніверсітэце падрыхтоўваюць працаўнікоў патэхнічных спецыяльнасцях: будаўнікі, архітэктары, інжынеры па інфармацыйных тэхналогіях, эканамiсты і інш.
2020 год[правіць | правіць зыходнік]
28 кастрычніка 2020 года 9 студэнтаў будаўнічага факультэта і факультэта электронна-інфармацыйных сістэм былі адлічаны за т.зв. «парушэнне грамадскага парадку»[1]. Дакладная запіска пра адлічэнне студэнтаў была падпісана прарэктарам універсітэта Наталляй Ялавай[2]. Адна скарга на незаконнае адлічэнне дайшла да суда[3].
29 кастрычніка звольнілася юрысконсульт БрДТУ Вольга Аўдзяйчук, бо не хацела падпісваць загад аб адлічэнні студэнтаў, да якога ў жанчыны ўзніклі справядлівыя пытанні[4]. Начальніца юрыдычнага аддзелу Таццяна Крывушчанка таксама сышла з пасады ў знак пратэсту супраць нелегітымнага загаду, як і некаторыя іншыя выкладчыкі ўніверсітэта[5].
Рэктары[правіць | правіць зыходнік]
- Ігар Дзмітрыевіч Белагорцаў (1966—1980)
- Леанард Іванавіч Коршун (1980—1995)[6]
- Уладзіслаў Германавіч Фёдараў (1995—2002)
- Пётр Сцяпанавіч Пойта (2002—2018)
- Аляксандр Вячаслававіч Драган (23 мая 2018 — 20 кастрычніка 2020)
- Аляксандр Генадзевіч Бахановіч (з 20 кастрычніка 2020)
Склад[правіць | правіць зыходнік]
- Будаўнічы факультэт. З’яўляецца асноўным факультэтам універсітэта. Тут ажыцяўляецца падрыхтоўка прафесійных спецыялістаў для разнастайных галін будаўніцтва. Факультэт рыхтуецца да таго, каб у будучыні выдаваць сваім выпускнікам дыпломы, якія прызнаюцца ў краінах ЕС.
- Факультэт электронна-іфармацыйных сістэм. Факультэт займаецца даследаваннямі і падрыхтоўкай высокакваліфікаваных кадраў для галін інфармацыйна-электроннага профілю заходняга рэгіёна Рэспублікі Беларусь.
- Факультэт інжынерных сістэм і экалогіі. Факультэт арганізуе падрыхтоўку інжынераў для вырашэння праблем экалагічнага кірунку ў водагаспадарчым будаўніцтве, арганізацыі бяспечнай жыццядзейнасці людзей, укаранення эфектыўных тэхналогій для ачысткі прыродных і сцёкавых вод.
- Эканамічны факультэт. Факультэт быў створаны 1 лютага 1995 года. Ён быў заснаваны на базе студэнтаў спецыяльнасці «Камерцыйная дзейнасць» набораў 1993 г. (2 групы, у якіх 25 чалавек вучыліся за кошт бюджэту, а 11 чалавек упершыню ў гісторыі тады яшчэ Брэсцкага політэхнічнага інстытута самі аплачвалі сваё навучанне) і 1994 года (6 груп), якія да гэтага ставіліся да будаўнічаму факультэту. У далейшым на факультэце былі адкрыты наступныя спецыяльнасці: Маркетынг; Сусветная эканоміка; Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт; Фінансы і крэдыт; Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве; Арганізацыя вытворчасці. З 1995 года нязменным дэканам факультэта з’яўляецца к.т.н., дацэнт Радчук Анатоль Пятровіч.
- Машынабудаўнічы факультэт. Факультэт займаецца даследаваннямі і падрыхтоўкай высокакваліфікаваных кадраў для галін машынабудаўнічага профілю.
- Інжынерна-эканамічны факультэт завочнай адукацыі. Мэтай факультэтаз’яўляецца падрыхтоўка спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй у скарочаныя тэрміны з ліку абітурыентаў, якія атрымалі сярэднюю спецыяльную адукацыю па спецыяльнасцях тэхнічнага і эканамічнага профілю для адпаведных галін народнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, а таксама падрыхтоўка спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй па завочнай форме навучання.
- Аддзел давузаўскай падрыхтоўкі і маркетынгу. Мэтай АДПіМ з’яўляецца падрыхтоўка канкурэнтназдольных абітурыентаў, якія прафесійна арыентаваныя на спецыяльнасці Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта.
Кафедры[правіць | правіць зыходнік]
Навучанне на факультэце забяспечваюць наступныя кафедры:
- Эканамічнай тэорыі;
- Інфарматыкі і прыкладной матэматыкі;
- Замежных моў эканамічных спецыяльнасцей;
- Менеджменту;
- Бухгалтарскага ўліку, аналізу і аўдыту;
- Сусветнай эканомікі, маркетынгу, інвестыцый. Структурнае падраздзяленне было створана 1 сакавіка 1998 года. Кафедрай кіравалі: д.т.н., к.э.н., прафесар Галавач Эма Пятроўна (сакавік 1998 — люты 2004); к.т.н., дацэнт Прароўскі Андрэй Генадзевіч (з ліпеня 2004 г. па цяперашні час). На кафедры працуе 1 доктар і 8 кандыдатаў навук. Кафедра з’яўляецца выпускаючай для студэнтаў спецыяльнасцей «Сусветная эканоміка» і «Маркетынг».
Зноскі
- ↑ Па ўсёй краіне звальняюць страйкоўцаў і адлічваюць студэнтаў (бел.) . Новы час (28 кастрычніка 2020). Праверана 28 кастрычніка 2020.
- ↑ Перова, Аня Приказы на десятки человек и повестки в военкомат. Что сейчас происходит с отчислениями в вузах (руск.) . TUT.BY (29 кастрычніка 2020). Праверана 1 лістапада 2020.
- ↑ Служба информации «БГ» (2020-12-18). "«Отчислили за четыре пропущенных часа?»" (in ru). Брестская газета (51 (940)): 3.
- ↑ Юрысконсульт БрДТУ звольнілася, бо не хацела падпісваць загад аб адлічэнні студэнтаў (бел.) . Наша Ніва (29 кастрычніка 2020). Праверана 2 лістапада 2020.
- ↑ Как студентов БрГТУ отчисляли после акции солидарности (руск.) // Брестская газета : газета. — 2020. — № 46 (935). — С. 6.
- ↑ Вучоныя Беларусі. Коршун, Леанард Іванавіч (кандыдат тэхнічных навук; механіка ; 1932—1995) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі