Брэт Глэдман
Выгляд
| Брэт Глэдман | |
|---|---|
| Brett J. Gladman | |
| Дата нараджэння | 19 красавіка 1966 (59 гадоў) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | астраном |
| Навуковая сфера | астраномія |
| Месца працы | |
| Узнагароды |
Harold C. Urey Prize[d] (2002) |
Брэт Глэдман (англ.: Brett J. Gladman; 19 красавіка 1966 г., Ветасківін, правінцыя Альберта, Канада) — прафесар фізікі і астраноміі ва Універсітэце Брытанскай Калумбіі ў Ванкуверы (Канада). Б. Глэдман з'яўляецца першаадкрывальнікам, альбо сааўтарам адкрыцця шматлікіх нябесных целаў у Сонечнай сістэме: астэроідаў, камет пояса Койпера і многіх спадарожнікаў планет-гігантаў:
- Уран: Калібан, Сікаракса, Праспера, Сетэбас, Стэфана і Фердынанд.
- Сатурн: дзясятак спадарожнікаў, кожны з якіх названы імёнамі канадскіх багоў інуітаў, гальскіх божастваў і нарвежскіх багоў, і аб'яднаны ў групы па тэме.
- Нептун: спадарожнік Неса.
- Юпітэр: асабіста і сумесна адкрыта 6 спадарожнікаў.
Яго імем быў названы астэроід (7638) Глэдман (1984 UX).