Бубонная чума

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Бубонная чума
Plague -buboes.jpg
МКХ-10 020.0
МКБ-10-КМ A20.0
МКБ-9-КМ 020.0[1][2]
DiseasesDB 14226
MedlinePlus 000596
Commons-logo.svg Бубонная чума на Вікісховішчы

Бубо́нная чума́ — пераважная форма чумы ў чалавека. Чума — вострае прыродна-ачаговае бактэрыяльнае захворванне, якое выклікаецца бактэрыяй Yersinia pestis і пераносіцца блыхамі, якія паразітуюць на пацуках. Адносіцца да асабліва небяспечных інфекцый. Бубонная чума развіваецца пры пранікненні ўзбуджальніка праз скуру, характарызуецца балючым запаленнем лімфатычных вузлоў («бубонаў»), часцей за ўсё — пахвінных, радзей — падпахавых, праяўляецца ліхаманкай і выяўленай інтаксікацыяй. Інкубацыйны перыяд — 2-6, радзей 1-12 дзён[4][5].

Заражэнне ад чалавека да чалавека, як правіла, адбываецца паветрана-кропельным шляхам і прыводзіць да развіцця лёгачнай формы чумы. Таксама да развіцця лёгачнай формы чумы прыводзіць ускладненне бубоннай чумы чумной пнеўманіяй.

Рэгіёны свету, эндэмічныя па чуме: В'етнам, М'янма, Балівія, Эквадор, Туркменістан, Каракалпакія[4], Кыргызстан[6].

Традыцыйна бубонная чума лічыцца той хваробай, якая стала прычынай так званай «Чорнай смерці», хоць асобныя навукоўцы аспрэчваюць гэты пункт гледжання[7]. Тым не менш, традыцыйную версію пацвердзілі генетычныя даследаванні рэштак ахвяр «Чорнай смерці».

Зноскі

  1. Disease Ontology release 2019-05-13 — 2019-05-13 — 2019. Праверана 15 мая 2019.
  2. Monarch Disease Ontology release 2018-06-29sonu — 2018-06-29 — 2018. Праверана 3 жніўня 2018.
  3. Джон Ллойд и Джон Митчинсон. Вторая Книга всеобщих заблуждений. — М.: Фантом Пресс, 2012. — С. 53. — 416 с. — ISBN 978-5-86471-619-9.
  4. 4,0 4,1 Ада Гарбачова, Вікторыя Панфілава Расіі пагражае бубонная чума (руск.) . uniros.ru (6 ліпеня 2004). Архівавана з першакрыніцы 17 лютага 2011. Праверана 7 снежня 2008.
  5. Бубонная чума (руск.) . Независимая газета. Архівавана з першакрыніцы 17 лютага 2011. Праверана 7 декабря 2008.
  6. У Кыргызстане 15-летні падлетак, які з'еў шашлык з сурка, памёр ад бубоннай чумы, Выданне Newsru.com
  7. Bergdolt K. Die Pest: Geschichte des Schwarzen Todes. — München: C.H.Beck, 2006, S. 12. (ням.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Фёдоров В. Н., Рогозин И. И., Фенюк Б. К. Профилактика чумы / Под ред. Б. Н. Пастухова. — Изд. 2-е, испр. и доп. — М.: Медгиз, 1955. — 230 с. — 10 000 экз.