Буганда

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сцяг Буганды.
Карта Уганды, Буганда пазначаная чырвоным колерам.

Буганда — традыцыйнае каралеўства ва Угандзе. Кіраўнікі Буганды называюць сябе кабака. З XVIII па XX стагоддзе каралеўства Буганда адыгрывала значную ролю ў цэнтральнай Афрыцы. Імя «Уганда», якая з'яўляецца назвай Буганды на мове суахілі, англічане выкарыстоўвалі ў 1894 годзе пры стварэнні пратэктарата з цэнтрам у Бугандзе. Нароўні з англійскай, выкарыстоўваецца мова луганда.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

9 кастрычніка 1962 года тагачасны кабака Буганды сэр Эдвард Мутэса быў абвешчаны прэзідэнтам Незалежнай Федэратыўнай Рэспублікі Уганда. У 1966 годзе быў скінуты Мільтанам Аботэ. За гэтым рушылі гады рэпрэсій з боку Мільтана Аботэ і Ідзі Аміна.

Каралеўская сям'я вымушаная была бегчы. Сын апошняга кабакі Рональд Мувенда Мутэбі II вярнуўся ў 1986 годзе таму і быў каранаваны 31 ліпеня 1993 года 37-м кабакам. 19 снежня 1997 года былы каралеўскі палац Лубіры ў Кампале быў вернуты Бугандзе цэнтральным урадам Уганды.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]