Бугенвіль
Выгляд
| Бугенвіль | |
|---|---|
| фр. Bougainville | |
| Характарыстыкі | |
| Плошча | 9 317,8 км² |
| Найвышэйшы пункт | 2 715 м |
| Насельніцтва |
|
| Размяшчэнне | |
| 6°08′00″ пд. ш. 155°16′00″ у. д.HGЯO | |
| Архіпелаг | Саламонавы астравы |
| Акваторыя | Ціхі акіян |
| Краіна | |
| Рэгіён | Айлендс |
| Раён | Аўтаномны рэгіён Бугенвіль |
Бугенві́ль[1] (фр.: Bougainville) — вулканічны востраў у Ціхім акіяне, буйнейшы з астравоў архіпелага Саламонавы астравы. Тэрыторыя дзяржавы Папуа — Новая Гвінея.
Плошча вострава 9317,8[2] (каля 10 000[1]) км². Даўжыня берагавой лініі 569,4[2] км. Вышыні да 2715[3] (да 3123[1]) м — вулкан Балбі. Востраў укрыты вільготнымі трапічнымі лясамі. Маюцца радовішчы медзі, волава, золата. Насельніцтва вырошчвае какосавую пальму і бананы. Галоўны порт вострава — Кіета[1].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Востраў адкрыты экспедыцыяй французскага мараплаўца Луі Антуана дэ Бугенвіля (Louis Antoine comte de Bougainville) і названы ў яго гонар.
Зноскі
- ↑ а б в г Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3.
- ↑ а б United Nations Environment Program Архівавана 13 ліпеня 2012. (англ.)
- ↑ Balbi // The Smithsonian Institution’s Global Volcanism Program (GVP) (англ.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Бугенвіль // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — С. 305. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- United Nations Environment Program Архівавана 13 ліпеня 2012. (англ.)
