Будашыры
Будашыры | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
манг.: ᠪᠤᠳᠢᠰᠢᠷᠢ | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Бабухан-хатун | ||||||
Пераемнік | Данашылі | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне | 1305 | ||||||
Смерць | 1340 | ||||||
Род | Onggirat[d] | ||||||
Бацька | Diaoabula[d] | ||||||
Маці | Xianggelaji[d] | ||||||
Муж | Туг-Тэмур | ||||||
Дзеці | Aratnadara Borjigin[d], El Tegüs[d] і Taipingne[d] |
Будашыры (па-мангольску: Будшир хатан, Budashri; кіт.: 卜答失里; 1307—1340) — мангольская палітычная дзяячка перыяду існавання імперыі Юань, жонка Туг-Тэмура, рэгент, кіравала паміж 1332 і 1340 гадамі, да пазбаўлення тытулаў Тагон-Тэмурам. Насіла тытул Вялікай Удовай Імператрыцы, кіравала краінай 7 гадоў. Будашыры ўзвяла на мангольскі трон двух імператараў, ад імя якіх кіравала аднаасобна.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Будашыры паходзіла з клана кангратаў. Была жонкай Туг-Тэмура і стала імператрыцай у 1328 годзе, калі яе муж узышоў на трон у першы раз. У пачатку 1329 года яна атрымала імператарскую пячатку. Лічыцца, што яна нарадзіла мужу як мінімум траіх сыноў: Араднадару (памёр у 1332), якога назвалі спадчыннікам; Эль-Тэгуса (1329—1340); і Таіпінну (памёр маладым). Невядома, ці былі ў яе дочкі[1].
Падчас валадарання яе мужа імператрыца адказвала за выгнанне старэйшага брата імператара, Тагон-Тэмура, у Каро, а затым у Хэнань. Ён не быў сапраўдным сынам Кутукту-хагана Хашылы, старэйшага брата Туг-Тэмура. Калі Туг-Тэмур памёр у 1332 годзе, Будашыры арганізавала смяротнае пакаранне мачахі Тагон-Тэмура, Бабушы, абвінаваціўшы яе ў падрыхтоўцы перавароту супраць мужа-нябожчыка.
Будашыры прызначылі рэгентам у адпаведнасці з традыцыяй, бо Туг-Тэмур не прызначыў пераемніка. Паводле легенды, пры смерці Туг-Тэмур выказаў раскаянне за тое, што ён зрабіў з Тагон-Тэмурам, і меў намер перадаць яму прастол. У выніку Будашыры не зацвердзіла трон за сваім сынам Эль-Тэгусам, але таксама не зацвердзіла і за Тагон-Тэмурам. У якасці імператара 13 кастрычніка 1332 года быў прызначаны шасцігадовы Ірынджыбал, малодшы брат Тагон-Тэмура. Імператрыца зрабіла гэта пад ціскам з боку вялікага дарадцы Эль-Цімура, які супраціўляўся таму, каб Тагон-Тэмур заняў трон, бо яго падазравалі ў атручванні свайго бацькі. Праз месяц пасля прызначэння Ірынджыбала Будашыры было прысвоена званне Удовай імператрыцы і было даручана ўступіць у рэгенцтва. Аднак праз два месяцы малады імператар памёр[2].
Эль-Тэмур працягваў настойваць на тым, каб яна ўзвяла Эль-Тэгуса на трон, але імператрыца адмовілася, сцвярджаючы, што яна па-ранейшаму выконвае волю свайго нябожчыка мужа, і што Эль-Тэгус занадта малады, каб кіраваць. Замест гэтага яна прывезла ў сталіцу трынаццацігадовага Тагон-Тэмура і прызначыла яго ў якасці імператара ў 1333 годзе. У 1336 годзе яна была ўзведзена ў ранг Вялікай Удовай імператрыцы. Будашыры заставалася рэгенткай на працягу больш як сямі гадоў і практычна кіравала імперыяй. У 1340 годзе, калі ў імператара вырасла ўпэўненасць, што ён можа ўзяць дзяржаву пад кантроль і вырашаць пытанні, ён пачаў расследаванне з нагоды несправядлівасцяў, што чыняцца яго бацьку-нябожчыку і мачысе. Ён таксама ўспомніў розныя крыўды, нанесеныя яму Вялікай Удовай імператрыцай. У сярэдзіне 1340 ён загадаў пазбавіць Будашыры ўсіх тытулаў і саслаць у прэфектуру Дун Сіань (сучасны горад Ланфан у правінцыі Хэбэй), дзе Будашары забілі ва ўзросце прыкладна трыццаці трох гадоў[1]. Тагон-Тэмур таксама выгнаў Эль-Тэгуса, якога неўзабаве пасля гэтага забілі.
Вобраз у мастацтве
[правіць | правіць зыходнік]Ролю Будашыры ў паўднёвакарэйскім тэлесерыяле «Імператрыца Кі » грала Кім Са-хён .
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Biographical dictionary of Chinese women / Lily Xiao Hong Lee, A. D. Stefanowska, Sue Wiles, Clara Wing-chung Ho. — Armonk, N.Y: M. E. Sharpe, 1998. — Т. no. 10, 14, 21, 25. — 1 с. — (University of Hong Kong Libraries publications). — ISBN 978-0-7656-0043-1, 978-0-7656-0798-0, 978-0-7656-1750-7, 978-0-7656-4314-8.
- ↑ Александр Шайдатович Кадырбаев. Тюрки и иранцы в Китае и Центральной Азии XIII-XIV вв. — Гылым, 1990. — 168 с. — ISBN 978-5-628-00513-2.