Будаўнік (стадыён, Салігорск)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Стадыён «Будаўнік»
Месцазнаходжанне Сцяг Беларусі Беларусь,
Герб Салігорска Салігорск, вуліца Ленінскага камсамола, 51
Пабудаваны 1973
Рэканструяваны 2006
Умяшчальнасць 4 200 месцаў
Хатняя каманда «Шахцёр»
Памеры поля 105×68
Пакрыццё натуральнае

Стадыён «Будаўнік» — шматфункцыянальны стадыён у Салігорску, Беларусь. У цяперашні час выкарыстоўваецца ў асноўным для футбольных матчаў і з'яўляецца хатнім стадыёнам футбольнага клуба «Шахцёр». Стадыён разлічаны на 4200 чалавек.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Стадыён «Будаўнік» быў узведзены ў 1973 годзе для заняткаў будаўнічага трэста №3. На той час стадыён меў адну трыбуну на 1 000 гледачоў і аднапавярховы драўляны будынак.

На працягу 2006 года была праведзена рэканструкцыя стадыёна. Быў надбудаваны яшчэ адзін паверх, над адзінай трыбунай быў узведзены дах. Умяшчальнасць павялічылася да 4 200 чалавек. У 2009 годзе на стадыёне з'явіліся асвятляльныя мачты і электроннае табло. З 2010 вядзецца ўкладка падагрэва.

З праблем, якія зараз маюцца на стадыёне — старыя бегавыя дарожкі (не змяняліся з 1973 года), адсутнасць другой трыбуны (запланавана яе будаўніцтва ў будучыні). Адзіная трыбуна знаходзіцца на сонечным боку, што значна перашкаджае назіраць за падзеямі на полі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]