Буда-Кашалёўскі біялагічны заказнік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Буда-Кашалёўскі заказнік)
Буда-Кашалёўскі
Размяшчэнне Беларусь
Плошча 13 575 га
physical
Буда-Кашалёўскі
Буда-Кашалёўскі

Буда-Кашалёўскі біялагічны заказнік — заказнік у цэнтры Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці (Беларусь). Плошча 13 575 га. Яго тэрыторыя ахоплівае рэдкія захаваныя лясныя масівы ў марэнна-зандравым ландшафце, спрыяльным для сельскагаспадарчага асваення і таму амаль цалкам разаранага.

Створаны 13 красавіка 1988 года для захавання рэшткавых фрагментаў каштоўных дуброў з рэдкімі відамі ахоўных раслін, занесеных ў Чырвоную кнігу Беларусі, якія маюць вялікае навуковае, культурнае і эстэтычнае значэнне.

На тэрыторыі Дзяржаўнага біялагічнага заказніка «Буда-Кашалёўскі» забараняюцца пасьба скаціны, парушэнне глебавага покрыва, правядзенне меліярацыйных і іншых прац, якія выклікаюць змену натуральнага ландшафта і воднага рэжыму, рух механізаванага транспарту па-за дарогамі, не звязаны з вядзеннем лясной гаспадаркі, выкарыстанне ядахімікатаў, а на тэрыторыі асабліва ахоўных участкаў лесу з абмежаваным рэжымам лесакарыстання — правядзенне рубак галоўнага карыстання, раскарчоўка, здабыча жывіцы і драўняных сокаў, паляванне.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]