Будзянка (Віцебскі раён)
Вёска
Будзянка
|
Будзя́нка[1] (трансліт.: Budzianka, руск.: Будянка) — вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Суражскага сельсавета. За 38 км на паўночны ўсход ад Віцебска, 44 км ад чыгуначнай станцыі Віцебск.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 19 стагоддзі вёска ў складзе маёнтка Брыгітполле. У 1846 годзе паводле інвентара ўладанне памешчыка Восіпа Багдановіча і яго жонкі Эміліі. Побач з вёскай праходзіў Парэцкі тракт, на якім размяшчалася карчма. У 1866 годзе ў Віцебскім павеце. У пачатку 20 стагоддзя вёска ў Казакоўскай воласці. У 1904 годзе ў вёсца адкрыта школа. У 1905 годзе вёска адносілася да Хадорынскай сельскай грамады. У сакавіку 1924 года вернута ў склад БССР. З 20 жніўня 1924 года вёскі Будзянка-1 і Будзянка-2 у Марчонкаўскім сельсавеце Суражскага раёна Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). У вёсцы Будзянка-1 дзейнічала працоўная школа 1-й ступені, якая размяшчалася ў наёмным памяшканні, за наём якога плацілі 50 рублёў. У 1926 годзе ў вёсцы Будзянка-1 — 8 двароў, 110 жыхароў, у вёсцы Будзянка-2 — 4 двары, 25 жыхароў. Пазней вёскі аб’ядналіся. У 1930 годзе створаны калгас «1 Мая». У 1936 годзе ў вёску пераселены жыхары вёскі Аленкі. З 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. У Другую сусветную вайну з сярэдзіны ліпеня 1941 года да канца кастрычніка 1943 года акупіравана нацысцкімі войскамі, якія забілі 82 жыхароў, 21 жыхара забралі ў германскі палон, 10 жыхароў загінулі супраць гітлераўскай арміі на франтах, 12 — у партызанскай барацьбе. У 1943 годзе ў баях супраць гітлераўскіх захопнікаў за вызваленне вёскі і ваколіц загінулі 77 воінаў і партызан. Пасля вайны вёска адбудавалася, але колькасць жыхароў не дасягнула даваеннага ўзроўню. З 16 ліпеня 1954 года вёска ў Балашоўскім сельсавеце. З 20 студзеня 1960 года ў Віцебскім раёне, з 1962 года ў Лёзненскім, з 1965 года зноў у Віцебскім раёнах. У 1969 годзе ў складзе калгаса «1 Мая». З 20 чэрвеня 2013 года ў Суражскім сельсавеце.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 9 двароў, 49 жыхароў (1905)
- 42 двары, 154 жыхары (1941)
- 31 двор, 60 жыхароў (1969)
- 13 гаспадарак, 29 жыхароў (2018)
Памятныя мясціны
[правіць | правіць зыходнік]- Скульптура воіна на брацкай магіле савецкіх воінаў і партызан (1964) — на заходняй ускраіне
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 10: Віцебская вобласць, кн. 2 / рэдкал.: У. У. Андрыевіч (гал. рэд.) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2019. — 728 с.: іл. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-11-1126-4.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх