Будзілава (Мінск)
Вёска
Будзілава
|
Будзі́лава або Будзі́лавічы, таксама Будзі́лаў — колішняя вёска, з 1959 года ў складзе Мінска.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Назва паходзіць ад імя або вытворнага ад яго прозвішча Будзіла.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Засценак Будзілава вядомы прынамсі з канца XVIII стагоддзя, у Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага[1].
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Мінскім павеце Мінскай губерні. У 1800 годзе уласнасць мінскага Петрапаўлаўскага праваслаўнага манастыра[2].
Пасля 1861 года ў Сеніцкай воласці Мінскага павета. Паводле перапісу 1908 года ўрочышча[3]. Паводле перапісу 1917 года ваколіца[4][5].
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў і ў кастрычніку 1920 года пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. З 1924 года вёска ў Самахвалавіцкім раёне Менскай акругі, з 1931 года ў адміністрацыйным падпарадкаванні Менскага гарадскога савета, з 1934 года ў Менскім раёне, Навадворскі сельсавет. У 1930-я гады былі рэпрэсаваны прынамсі 6 жыхароў вёскі[6][7][8][9][10][11]. У 1939 годзе было 22 двары[12].
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.
У 1959 годзе ўключаная ў межы горада Мінска, Заводскі раён[4].
Месцілася абапал Магілёўскай шашы, дзе цяпер сустракаюцца Партызанскі праспект, вуліца Будзённага і Ванеева, месцяцца карпусы Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта[13]. Пасля ўключэння ў склад горада галоўная вясковая вуліца атрымала назву Рагачоўская (ішла паралельна Партызанскаму праспекту на поўнач ад яго ад вуліцы Будзённага ва ўсходнім кірунку), іншыя — Рагачоўскім завулкам, траса якога супадала з цяперашняй вуліцай Ванеева ад Партызанскага праспекта на поўдзень ад яго; на месцы забудовы цяпер месцяцца навучальныя карпусы БДЭУ. У 1960-я — пачатку 1970-х вёска знесеная, пабудаваныя шматпавярховыя дамы і адміністрацыйныя будынкі, разбіты парк імя 50-годдзя Кастрычніка вакол стадыёна Трактар[13].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1800 год — 1 двор, 10 жыхароў[2]
- 1897 год — 13 двароў, 84 жыхары
- 1908 год — 15 двароў, 87 жыхароў[3]
- 1917 год — 25 двароў, 129 жыхароў (48 беларусаў, 71 паляк і 10 «іншых нацыянальнасцей»; былі графы для беларусаў, велікарусаў, украінцаў, палякаў і яўрэяў)[5]
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Планы генерального межевания Белоруссии 1:84К - Партызанскі, Мінск. retromap.ru. Праверана 21 кастрычніка 2025.
- ↑ а б Памяць 1998, с. 565.
- ↑ а б Ярмоловичъ В. 1909, с. 20.
- ↑ а б Минск : энциклопедический справочник 1983, с. 113.
- ↑ а б Список населенных мест Б.С.С.Р. (б. Минской губернии) 1924, с. 155.
- ↑ Списки жертв — Жидович Франц Павлович. base.memo.ru. Праверана 21 кастрычніка 2025.
- ↑ Списки жертв — Жидович Иван Климентьевич. base.memo.ru. Праверана 21 кастрычніка 2025.
- ↑ Списки жертв — Жидович Павел Михайлович. base.memo.ru. Праверана 21 кастрычніка 2025.
- ↑ Списки жертв — Жидович Фелициан Евстафьевич. base.memo.ru. Праверана 21 кастрычніка 2025.
- ↑ Списки жертв — Врублевский Иван Феофилович. base.memo.ru. Праверана 21 кастрычніка 2025.
- ↑ Списки жертв — Сташевский Александр Семенович. base.memo.ru. Праверана 21 кастрычніка 2025.
- ↑ Карта РККА окрестностей Минска - 1:25K - вуліца Ванеева, Мінск. retromap.ru. Праверана 21 кастрычніка 2025.
- ↑ а б Сацукевіч І. І., с. 1.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Будзілава // Памяць: Гіст-дакум. хроніка Мінскага р-на / Гал. рэд. Беларус. Энцыкл.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.. — Мінск: БелЭн, 1998. — 640 с.
- Будилово // Минск : энциклопедический справочник / Л. В. Аржаева и др.; редколлегия: И. П. Шамякин (главный редактор) и др.. — Минск: Белорусская Советская Энциклопедия, 1983. — 467 с. — 70 000 экз.
- Budziłów // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 1: Abablewo — Januszowo (польск.). — Warszawa, 1900. — S. 264.
- Budziłowicze // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 1: Abablewo — Januszowo (польск.). — Warszawa, 1900. — S. 264.
- Рапановіч Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Мінскай вобласці / Рэд. П. П. Шуба. — Мінск: Навука і тэхніка, 1981. — 360 с.
- Сацукевіч І. І. Вёскі, што ўвайшлі ў склад Мінска. — nashapamiac.org. Архівавана з першакрыніцы 9 кастрычніка 2018.
- Ярмоловичъ В. С. Списокъ населенныхъ мѣстъ Минской губерніи. — Минскъ: Изданіе Минскаго Губернскаго Статистическаго Комитета, 1909. — 231 с.
- Список населенных мест Б.С.С.Р. (б. Минской губернии) / Центральное Статистическое Бюро Б.С.С.Р. — Минск: Белтрестпечать, 1924.