Будскі сельсавет (Аршанскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Будскі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Аршанскі раён
Уключаў 8 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Буда
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 16 верасня 1960

Бу́дскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Аршанскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Буда.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Дубровенскага раёна Аршанскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Дубровенскім раёне БССР. З 15 кастрычніка 1931 года ў складзе Аршанскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. З 9 верасня 1946 года ў складзе Арэхаўскага раёна, з 17 снежня 1956 года ў складзе Аршанскага раёна. 16 верасня 1960 года скасаваны, населеныя пункты перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Асінторфаўскага пассавета[1].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 8 населеных пунктаў: вёскі Буда, Жабыкі, Лабаны, Ступакі, Шалашына, Шыбаны, пасёлкі станцыі Асінаўка і падсобнай гаспадаркі мясакамбіната.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.