Будслаўскі абраз Маці Божай

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Будслаўскі абраз Маці Божай

Будслаўскі абраз Маці Божай — адзін з найбольш шанаваных каталіцкіх абразоў Беларусі. Знаходзіцца ў Касцёле Узнясення Найсвяцейшай Дзевы Марыі, Будслаў ў вёсцы Будслаў.[1] Галоўная ўрачыстасць абраза Маці Божай Будслаўскай святкуецца 2 ліпеня.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Абраз напісаны невядомым майстрам у ХVI стагоддзі. Падараваны ў 1598 Папам Рымскім Кліментам VIII мінскаму ваяводзе Яну Пацу з находы яго пераходу з кальвінізму ў каталіцтва. Ваявода вельмі шанаваў абраз і змясціў яго ў сваім віленскім палацы(польск.) бел.. Пасля смерці Паца абраз перайшоў да капелана Ісака Салакая, які перавёз яго ў Даўгінава. У 1613 падараваў яго Будслаўскаму кляштару бернардзінаў, саступіўшы просьбам манахаў.

Паводле некаторых гістарычных звестак, цудоўнае з'яўленне Маці Божай айцам-бернардзінцам адбылося ў Будславе яшчэ ў 1588 годзе: пасля абраду святога хрышчэння народ убачыў незвычайнае святло, якое заззяла з неба і асвяціла капліцу і хаты. З гэтага часу і пачаліся першыя паломніцтвы ў Будслаў.

Абраз праславіўся цудамі вылечвання, якія апісаў пробашч Э.Зялевіч у кнізе «Задыяк на зямлі» (1650), і ў 1635 годзе быў перанесены ў галоўны алтар на месца абраза «Наведванне Марыяй Лізаветы».

Першы цуд, зафіксаваны ў 1617 годзе, - вяртанне зроку пяцігадоваму хлопчыку Іасафату Тышкевічу, які пазней стаў вядомым святаром-кармелітам. У той жа дзень Рэджынальд Тышкевіч пазбавіўся ад эпілепсіі, якая мучыла яго сем гадоў. Зялеевіч апісаў 42 цудоўных аздараўленняў і эпізод з Янам Вронскім, ротмістрам надворнай харугвы Яна Кішкі - вялікага гетмана і полацкага ваяводы. Паранены ротмістр патрапіў у маскоўскі палон у 1632 годзе і змог шчасліва вярнуцца дзякуючы зароку перад абразам, які належыў яго таварышу Лукашу Уладоўскаму. Магчыма, таму Ян Кішка стаў разам з віленскім гвардыян бернардзінцаў Фларыянам Калецкім і сямействам Далмат-Ісайкоўскіх адным з фундатараў каменнага касцёла ў 1633-1643 гадах. Той жа Калецкі падараваў 1-й палове XVII ст. шату для абраза.

У 1643 годзе майстар з Полацка Андрэй Кромер пабудаваў каменны касцёл, для якога майстар Пётр Грамель стварыў унікальны драўляны алтар, у яго і быў змешчаны цудатворны абраз. У вайну Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў абраз быў часова вывезены ў мястэчка Саколка (Беласточчына). Бернардзіны Літоўскай правінцыі прапагандавалі культ абразу, ад пачатку ХІХ ст. друкавалі з яго гравюры. Пасля скасавання кляштару ў 1859 вядомасць абразу зменшылася. Тым не менш, у міжваенных «Каталогах Віленскай епархіі» сярод дзесяці касцёлаў з цудатворнымі абразамі Маці Божай згадваецца і Будслаўскі.

Ад пачатку 1990-х аднаўляецца культ абразу. Ад 1990 штогод адбываюцца паломніцтвы пілігрымаў, прымеркаваныя да 2 ліпеня. У 19911992 абраз быў рэстаўраваны В. Лукашэвічам. 2 ліпеня 1996 папскі нунцый архібіскуп Дамінік Грушоўскі абвясціў папскае пасланне, у якім Маці Божая Будслаўская названая патронкай Мінска-Магілёўскае архідыяцэзіі, у народзе лічыцца Апякункай Беларусі. 2 ліпеня 1998 года кардыналам Казімірам Свёнткам цудадзейны абраз Маці Божай Будслаўскай быў каранаваны папскімі каронамі.

Святкаванне 400-годдзя здабыцця абраза[правіць | правіць зыходнік]

Паштовая марка Беларусі. 400-годдзе прыбыцця цудатворнага абраза Божай Маці ў Будслаў
Манета «400 гадоў прабывання цудатворнага абраза Маці Божай у Будславе»

Перэгрынацыя напярэдадні святкавання 400-годдзя здабыцця Будслаўскага абраза Маці Божай, пачалася ў кастрычніку 2012 года ў мінскім Архікафедральным касцёле Імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі і завершыцца фэстам у Нацыянальным санктуарыі ў Будславе ў ноч з 5 на 6 ліпеня.

На ўрачыстасці ў Будслаў запрошаны праваслаўныя, мусульмане, іўдзеі, пратэстанты, прадстаўнікі дзяржаўнай улады і дыпламаты. Паводле рашэння Папы Рымскага Францыска старшыня Папскага савета па міжрэлігійным дыялогу(руск.) бел. кардынал Жан-Луі Таран будзе легатам пантыфіка на ўрачыстасцях. Ён плануе таксама адслужыць імшу ў архікафедральным касцёле беларускай сталіцы 7 ліпеня.

На ўрачыстасці ў Будслаў прыбыў і рэлікварый з машчамі каталіцкай святой з Францыі ?— Тэрэзы Немаўля Ісуса (Тэрэзы Малой(руск.) бел.).

У гонар юбілею Будслаўскага абраза Маці Божай у Беларусі выпушчаны манета і паштовая марка.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Абраз намаляваны алеем на палатне памерам 72×65 см, іканаграфічна належыць да заходне-еўрапейскага тыпу Адыгітрыі. На зваротным баку дошкі знаходзіцца надпіс з каштоўнымі звесткамі аб гісторыі абраза і аўтара. Іканаграфія тыпу Адыгітрыі, трактаваная вольна, у духу італьянскага Рэнесанса. Маці Божая намаляваная да поясу, у чырвонай адзежы, белым галаўным уборы і цёмна-зялёным мафорыі з карункавай аблямоўкай. Асоба з правільнымі рысамі, мадэлёўка аб'ёму светлаценевая, левая палова ў глыбокім цені. Дзіцятка на левай руцэ ў вольнай паставе, у светлым хітоне і цёмна-жоўтым плашчы. Пухлыя ручкі працягнутыя да Маці: правая дабраслаўляе, а левай Ісус Хрыстос як бы дае Маці гранат, шматзначны знак вечнага жыцця, а таксама Хрысціянства, шматлікіх вернікаў якога адлюстроўваюць зерні. Асоба прыгожая, з тонкімі рысамі, погляд накіраваны на гледача. Фон высветлены, салатава-шэрага адцення, німбы вохрыстыя, разграфлёныя вострымі прамянямі.

На абразе — срэбны аклад, арнаментаваны вольна раскінутымі колерамі, і карона з каштоўнымі камянямі. Абраз складзены ў срэбную раму з арабескавым арнаментам у стылі позняга Рэнесанса, у арнамент упісаная постаць святога Казіміра і, магчыма, святой Ядзвігі. Усе гэтыя ўпрыгожванні належаць да найлепшых узораў ювелірнага мастацтва ў Беларусі. На абароце дошкі знаходзіцца надпіс з каштоўнымі звесткамі пра гісторыю абраза і алтара.

Зноскі

  1. Аляксандр Ярашэвіч. Будслаўскі абраз Маці Божай // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 353

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 684 с.: іл. ISBN 985-11-0314-4.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
  • Брама да неба: Спеўнік пілігрыма Мінск-Будслаў. — Мн., 2008.
  • Будслаўская базіліка Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі / Рэд. Ю. Паўлюкевіч. — Мн., 2005.
  • Падарожжа ў Будслаў: зборнік. — Мн.: Беларускі кнігазбор, 2002
  • Кс. Владислав Завальнюк. История Будславской базилики // Pro Christo. 1998.
  • Інакенцій Русецкі OFM. Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай // Pro Christo. 2001.
  • Ежы Кавальчык. Старажытны алтар // Pro Christo. 2001.
  • Аляксандр Ярашэвіч. Цудадзейны і старажытны // Наша вера. 2001 № 16, 2.
  • Аляксандр Ярашэвіч. Роспісы Будслаўскага касцёла // Наша вера. 2001 № 16, 2.
  • Iнеса Багдзевич. Жывая вада з-пад каменю граху // Рэспубліка. № 155—156 19/07/2002
  • Уладзiмiр Шык. Да Мацi Божай Будслаўскай // Народная Воля № 135 11/07/2002
  • В Будслав — поклониться иконе // Витебский Курьер. № 50 05/07/2002
  • Анатолий Варавва. Путеводитель / Дороги ведут в Будслав // Путешественник. № 4(164) 2001.
  • Галіна Калевіч. З гарачым сэрцам зімою — у Будслаў // Ave Maria 2001 № 1 (68).
  • Ольга Надольская. Будслав. История белорусской Ченстоховы // Белорусская деловая газета. № 811 02/08/2000.
  • Ирина Бут-Гусаим. Заступница Полесья белорусского // Белорусская деловая газета. № 797 08/07/2000
  • Анатоль Клешчук. У Будславе — уся Беларусь // Звязда № 125 (23976) 8/07/2000.
  • Василий Грынь. Будслав // Газета Автобизнес — Weekly № 17 (214) 4/05/2000.
  • Антон Потоцкий. Будславский ружанец // Советская Белоруссия № 312 (20796) 9/12/2000.
  • Ольга Надольская. В Беларуси возрождается паломничество // Газета ИМЯ № 209 15/07/1999.
  • Людмила Селицкая. Пришли пилигримы на будславский фест // Советская Белоруссия. № 179 11/07/1998
  • Корона для покровительницы Беларуси // Белорусская деловая газета. № 481 06/07/1998
  • Ірына Жарнасек. Мы Твае дзеці // Ave Maria 1998 № 8-9 (46-47).
  • Ірына Жарнасек. Дзённік пілігрыма да Маці Божай Будсласкай // Ave Maria 1995 № 7-8 (9-10).
  • Алесь Высоцкі. У Будславе будзе два фэсты // Рэгіянальная газета.
  • Рэлiгiя i царква на Беларусi. Энцыклапедычны даведнiк / Рэдкал. Г. Пашкоў i iнш. — Мн.: БелЭн, 2001.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]