Будуар

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Будуар (франц. boudoir), невялікі гасціны пакой інтымнага характару. Прызначаўся для прыёму найбольш блізкіх сяброў і знаёмых. Узнік y пачатку 18 стагоддзя ў французкім мастацтве інтэр’ера і стаў неад’емным элементам палацавага ўбранства часоў ракако і класіцызму. Яго абсталёўвалі ўтульнай мэбляй (крэслы, софы, столікі, бюро), упрыгожвалі жывапіснымі палотнамі сентыментальна-эратычнага характару.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).