Перайсці да зместу

Будынак Аляксандраўскай гімназіі (Гомель)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Будынак
Будынак Аляксандраўскай гімназіі
52°25′56″ пн. ш. 31°00′14″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Гомель
Архітэктурны стыль рускі класіцызм
Архітэктар С. Шабунеўскі
Будаўніцтва 18971898 гады
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 312Г000039шыфр 312Г000039
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Будынак Аляксандраўскай гімназіі — помнік грамадзянскай архітэктуры гістарызму. Архітэктарская стылістыка будынку арыентаваная на рускі класіцызм.

Будынак класічнай гімназіі закладзены ў чэрвені 1897 годзе ў памяць аб расійскім імператары Аляксандры III. Пабудаваны ў 1898 годзе па праекце архітэктара С. Шабунеўскага на рагу вуліц Навікоўскай і Магілёўскай (сучасныя вул. Карповіча і вул. Кірава).

Бронзавая закладная дошка на пачатак работ па ўзвядзенні гімназіі захоўваецца ў Гомельскім абласным краязнаўчым музеі.

Мураваны двухпавярховы П-падобны ў плане будынак. Буйныя чляненні галоўнага фасада і бакавых рызалітаў (больш высокія памяшканні на другім паверсе) надаюць будынку манументальнасць. Парадны ўваход галоўнага фасада вылучаны порцікам з элементамі карынфскага і дарычнага ордараў і завершаны трохвугольным франтонам. Сцены, аздобленыя ліштвамі, ляпнымі ўстаўкамі, цягамі, меандрам, завершаны багата дэкарыраваным фрызам і развітым прафіляваным карнізам. Вокны першага паверху прамавугольныя, другога — арачныя. Планіроўка калідорная з аднабаковым размяшчэннем класных памяшканняў. У цэнтральнай частцы па галоўнай восі парадны вестыбюль з трохмаршавай лесвіцай, абапал якой класныя і адміністрацыйныя памяшканні. У крыле, арыентаваным на вул. Кірава, размяшчаліся актавая і гімнастычная залы. У гады Другой сусветнай вайны часткова разбураны. Пры рэканструкцыі ў бакавых крылах надбудаваны трэці паверх (інжынер Р. Ханін).

У будынку размешчаны адміністрацыйна-навучальны корпус Беларускага інстытута інжынераў чыгуначнага транспарту.