Будынак Белдзіправадгаса

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Будынак Белдзіправадгаса
Краіна
Месцазнаходжанне
Канец будаўніцтва 1978
Архітэктар Барыс Міхайлавіч Ларчанка і Іван Ігнацьевіч Васілевіч

Будынак Белдзіправадгаса — будынак у Мінску, размешчаны па адрасе праспект Машэрава, 25. Пабудаваны ў 1978 г. са зборнага жалезабетону (архітэктары Б. Ларчанка, І. Васілевіч)[1].

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Плошча перад будынкамі вымашчана гранітнымі плітамі, добраўпарадкавана фантанамі, газонамі, кветнікамі[2].

Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі ў будынку

Аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю будынка складаюць вышынны дванаццаціпавярховы і выцягнуты па фронце шасціпавярховы карпусы, аб'яднаныя нізкай галерэяй-пераходам. У цэнтры галоўнага паўночнага фасада выступае пластычны аб'ём канферэнц-залы[2], пераабсталяванай у наш час пад глядзельную залу Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі.

Вышынны корпус, дзе размяшчаўся Сельгастэхпраект, мае дынамічную вертыкальную кампазіцыю з 2 ссунутых адносна адзін аднаго прамавугольных у плане аб'ёмаў, аб'яднаных паміж сабой лесвічнай клеткай і ліфтавай групай. Усходні і заходні фасады маюць плоскаснае вырашэнне з рытмам міжпаверхавых гарызантальных панэлей. У апрацоўцы будынка выкарыстаны гранітная абліцоўка, дэкаратыўная тынкоўка. Памяшканні паверхаў будынка аб'яднаны вакол ліфтавага хола з выхадам на 2 лоджыі і міжпаверхавую лесвіцу. Галоўны вестыбюль мае каланаду і 2 трохмаршавыя лесвіцы для сувязі з фае канферэнц-залы. У апрацоўцы інтэр'ера выкарыстаны паркет, керамічная плітка, шпон, шклаблокі[2].

Зноскі

  1. Шамрук, А. С. Архитектура Беларуси ХХ — начала ХХІ в.: эволюция стилей и художественных концепций. — Минск: Белорусская наука, 2007. — 335 с.: илл. ISBN 978-985-08-0868-4
  2. а б в Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.