Будынак Выканаўчага камітэта СНД

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Будынак Выканаўчага камітэта СНД
53°53′48″ пн. ш. 27°33′27″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль Сталінская архітэктура
Архітэктар Аляксандр Пятровіч Воінаў і Любоў Дзмітрыеўна Усава
Будаўніцтва 19531956 гады
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Г000073шыфр 713Г000073
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне

Будынак Выканаўчага камітэта СНД — будынак у Мінску, размешчаны па адрасе вул. Кірава, 17 (вул. Камсамольская 38). Пабудаваны ў 19531956 гг. (архітэктары А. Воінаў і Л. Усава) як будынак Мінскага абласнога камітэта КПБ. У наш час будынак займае Выканаўчы камітэт СНД[ru]. Будынак — прыклад творчага выкарыстання форм класіцызму.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Узведзены з цэглы. Чатырохпавярховы Г-падобны ў плане аб’ём. Цэнтр кампазіцыі — вуглавы гранёны аб’ём з сферычным купалам, у завяршэнні якога васьмігранны барабан са шпілем. Да гранёнага аб’ёму пад прамым вуглом прымыкаюць бакавыя крылы. Плоскасці фасадаў падзелены гарызантальнымі цягамі па 3 ярусы. Першы вырашаны ў выглядзе цокаля, дэкарыраваны пад ружовы граніт. Сцены 1—2-га паверхаў пакрыты рустам, 3—4-га крапаваны пілястрамі карынфскага ордара. Будынак завершаны буйным карнізам класічнага профілю і парапетам. Аконныя праёмы ніжніх паверхаў прамавугольныя, 4-га — арачныя.

Планіроўка калідорная. Галоўны вестыбюль у цэнтральным аб’ёме. 2 лесвіцы злучаюць яго з бакавымі крыламі, 2-і паверх цэнтральнага аб’ёму займае двухсветлавая зала пасяджэнняў, якая перакрыта купалам з ляпным дэкорам. Сцены залы крапаваны здвоенымі пілястрамі і калонамі.

Будынак Выканаўчага камітэта СНД на беларускай марцы (2009)

У 1988 г. да дваравога фасада прыбудавана 6-павярховае прамавугольнае ў плане крыло (архіт. Л. Пагарэлаў), што надало будынку П-падобную ў плане канфігурацыю.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]