Будынак Галоўнага штаба (Санкт-Пецярбург)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Будынак
Галоўнага штаба
руск.: Здание Главного штаба
Будынак Галоўнага штаба. Жнівень 2006 года
Будынак Галоўнага штаба. Жнівень 2006 года
59°56′25″ пн. ш. 30°18′50″ у. д.HGЯO
Краіна  Расія
Горад Санкт-Пецярбург, Палацавая плошча, дом 6-10
Архітэктурны стыль Класіцызм
Архітэктар К. І. Росі
Першае згадванне 1819
Будаўніцтва 181924 кастрычніка 1828
Статус Герб Расіі Аб’ект культурнай спадчыны РФ № 7810518000№ 7810518000
Сайт hermitagemuseum.org/html…
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Будынак Галоўнага штаба (руск.: Здание Главного штаба) — гістарычны будынак, які размяшчаецца на Палацавай плошчы ў Санкт-Пецярбургу. Будаўніцтва будынка працягвалася з 1819 па 1829. Архітэктар: К. І. Росі. Скульптары: С. С. Піменаў, В. І. Дземут-Маліноўскі.

У заходняй частцы будынка знаходзіцца камандаванне Заходняй ваеннай акругі  (руск.) — найбуйнейшай ваеннай акругі Расіі, якая ўключае абсалютную большасць насельніцтва, Маскву і Санкт-Пецярбург. камандуючы — генерал-полковник Сідараў  (руск.).

Усходняя частка будынка перададзена Дзяржаўнаму Эрмітажу, які размясціў у будынку карціны XIX—XX стагоддзяў, пераважна імпрэсіяністаў, і праводзіць у будынку часовыя выстаўкі сучаснага мастацтва[1].

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Цэнтральная частка будынка складаецца з двух карпусоў, злучаных аркай, якія складаюць разам дугу агульнай даўжынёй 580 метраў[2].

Усходні фасад Галоўнага штаба

У будынках, акрамя Галоўнага Штаба  (руск.), размяшчаліся Ваеннае міністэрства  (руск.), Міністэрства замежных спраў  (руск.) і Міністэрства фінансаў  (руск.) (ва ўсходнім корпусе).

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі ў будынку размяшчаўся Наркамат Замежных спраў, а пасля аддзяленне міліцыі.

У цяперашні час частка будынка належыць Заходняй ваеннай акрузе  (руск.). У 1993 годзе ўсходняе крыло будынка Галоўнага штаба перададзена Эрмітажу.

З боку Неўскага праспекта да будынка прыбудаваны флігель, дзе размяшчалася Вольнае эканамічнае таварыства  (руск.).

Да 1840-х гадоў на рагу Неўскага праспекта знаходзіўся стары будынак. У 1845 - 1846 гадах на гэтым участку архітэктар І. Д. Чэрнік  (руск.) пабудаваў новы будынак, фасад якога вырашаны ў агульных формах з Галоўным штабам.

У 2008 годзе быў праведзены тэндэр на рэканструкцыю ўсходняга крыла будынка Галоўнага штаба. Яго выйграў кансорцыум кампаній «Інтарсія» і «Возрождение». Міжнародны банк рэканструкцыі і развіцця зацвердзіў рашэнне тэндэрнай камісіі і кошт прац 4 418 414 868 рублёў.[3]

Зноскі

  1. Здание главного Штаба ВС Российской империи: настоящее и будущее на официальном сайте Эрмитажа.
  2. Здание Главного Штаба. Историческая статья Архівавана 11 кастрычніка 2006.
  3. Деловой Петербург со ссылкой на «Фонтанка.ру  (руск.)» и Фонд инвестиционных строительных проектов Названы победители тендера на реконструкцию Главного штаба // Деловой Петербург  (руск.) ISSN 1606-1829 (Online). — 16:33 30 мая 2008 года.(недаступная спасылка)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Пилявский В. И. Зодчий Росси. М.-Л.: ГИАиГ, 1951.
  • Раскин А. Г. Триумфальные арки Ленинграда. Л.: Лениздат, 1985, с 69-91.
  • Гусаров А.Ю. Памятники воинской славы Петербурга. — СПб, 2010. — ISBN 978-5-93437-363-5.