Будынак Дзяржаўнага банка Расійскай імперыі (Мінск)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Славутасць
Будынак Дзяржаўнага банка Расійскай імперыі
Мінск. Карла Маркса ў сакавіку 2019 (08).jpg
53°53′49″ пн. ш. 27°33′20″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль неарэнесанс
Дата пабудовы XX стагоддзе
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Г000116шыфр 713Г000116
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Будынак былога Дзяржаўнага банка Расійскай імперыі — будынак у Мінску, размешчаны па вуліцы Карла Маркса, 12. Помнік грамадзянскай архітэктуры, вырашаны ў формах неарэнесансу.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Будынак банка ў пачатку XX ст.
Надбудаваны будынак у 1939 годзе
Маршалы К. К. Ракасоўскі і І. Х. Баграмян пасля наведвання Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў ліпені 1964 года.

Пабудаваны ў пачатку XX ст. з цэглы. У ім знаходзілася аддзяленне Дзяржаўнага банка Расіі[ru], створанае ў Мінску ў 1881 годзе. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі тут размяшчаліся ЦК КП(б)Б і ЦК ЛКСМБ, народны камісарыят фінансаў БССР, рэдакцыя часопіса «Беларуская работніца і сялянка». У 1930-я гады надбудаваны 3-і паверх. 3 1933 годзе тут быў выканком гарсавета[1].

У час нямецкай акупацыі ў будынку размяшчалася Ортскамендатура, орган ваеннага кіравання на часова акупаваных тэрыторыях.

З 1944 года размяшчаліся гаркам і абкам КП(б)Б, выканкам гарсавета[1], пасля Белдзяржмузей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны да 1965 года, калі яму аддалі новапабудаваны будынак Дзяржаўнага музея Беларускай ССР на Цэнтральнай плошчы, а Дзяржмузей перавялі на яго старое месца[2].

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Уваход у музей
План 1-га паверха

Спачатку будынак быў двухпавярховы з цокальным паверхам. Прамавугольны ў плане, з цэнтральным рызалітам на галоўным і дваровым фасадах. Па баках галоўнага фасада сіметрычна размяшчаліся 2 уваходы, у цэнтры 2-га паверха — балкон. Па ўсім перыметры паміж цокальным, 1-м і 2-м паверхамі — карнізныя паясы. Будынак завершаны карнізам з «сухарыкамі». У 1930-я гады надбудаваны 3-і паверх. Галоўны фасад расчлянёны гарызантальным рустам і прарэзаны аконнымі праёмамі: на цокальным невялікімі квадратнымі, на 1-м і 3-м прамавугольнымі, на 2-м арачнымі з ліштвамі і замковым каменем. На 2-м і 3-м паверхах паміж аконнымі праёмамі — пілястры іанічнага ордара[1].

Унутраная планіроўка мяшаная калідорна-анфіладная. Цокальны паверх перакрыты цагляным цыліндрычным скляпеннем з распалубкамі. 1-ы паверх мае скляпенні на металічных бэльках, 2-і — плоскае бэлечнае перакрыцце. Цяпер унутраная планіроўка зменена[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]