Перайсці да зместу

Будынак Магілёўскага губернскага жандарскага праўлення

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Будынак Магілёўскага губернскага жандарскага праўлення
53°53′53″ пн. ш. 30°20′12″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Дата пабудовы другая палова ХІХ стагоддзя
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 512Е000001шыфр 512Е000001
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Будынак Магілёўскага губернскага жандарскага праўлення — будынак у гістарычным цэнтры Магілёва. Размешчаны па Ленінскай вуліцы, 29.

Пабудаваны ў другой палове ХІХ стагоддзя на Вялікай Садовай вуліцы як жылы, даходны дом. Да 1917 г. тут размяшчаліся Губернскае жандарскае праўленне, натарыяльная кантора і кватэры. У 1924 г. нацыяналізаваны[1].

Выкарыстоўваўся як жылы з камісійным магазінам і абутковай крамай на першым паверсе. У 2005 г. праведзены капітальны рамонт. Цяпер часткова заняты пад розныя ўстановы[1].

Помнік архітэктуры неакласіцызму. Будынак двухпавярховы, з цэглы, атынкаваны, з мансардай. Дах вальмавы. Бакавымі фасадамі ўшчыльную прымыкае да двух суседніх будынкаў. Цэнтральная частка галоўнага фасада вылучана аркатурным поясам па верхняй частцы другога паверха, фрызам і гзымсам. Ніжні паверх вылучаны рустоўкай і імітацыяй замковага каменя над вокнамі[1].

Праезная арка

Аконныя праёмы першага паверха прамавугольныя, на другім паверсе — арачныя. Дэкаратыўнае рашэнне фасада ўзмацняецца міжпавярховым поясам. На галоўным фасадзе злева стылізаваны дзвярны праём увахода ва ўстанову грамадскага харчавання. У правай частцы галоўнага фасада размяшчаюцца ўваходы ва ўстановы гандлю з вялікімі прамавугольнымі дзвярнымі праёмамі[1].

Зноскі

  1. а б в г kropki.by — інтэрактыўная мапа Магілёва(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 верасня 2022. Праверана 5 чэрвеня 2022.