Будынак аптэкі (Кобрын)
Славутасць | |
Будынак аптэкі | |
---|---|
![]() | |
52°12′45″ пн. ш. 24°21′31″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Дата пабудовы | XVIII стагоддзе |
Статус |
![]() |
![]() |
Будынак аптэкі — будынак у гістарычным цэнтры Кобрына, размешчаны на плошчы Свабоды, 6, на рагу з Першамайскай вуліцай. Пабудаваны ў канцы XVIII стагоддзя, перабудоўваўся ў XX стагоддзі. У 1950-я гады надбудаваны 3-і паверх, зменена ўнутраная планіроўка[1]. Гісторыка-культурная каштоўнасць Рэспублікі Беларусь.
Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]
Першапачаткова будынак уяўляў сабой двухпавярховы аб’ём, у плане выцягнутай трапецападобнай формы, галоўным тарцовым фасадам выходзіць на плошчу. Плоскасць фасада рытмічна прарэзана прамавугольнымі аконнымі праёмамі і дэкарыравана 4 пілястрамі. Будынак пастаўлены на высокі цокаль. Галоўны ўваход (з боку галоўнага фасада) акцэнтаваны высокім ганкам з лесвіцай па абодвух баках[1].
Зноскі
- ↑ а б А. Ю. Пятросава, Т. І. Чарняўская. 871. Забудова плошчы Свабоды // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1984. — Брэсцкая вобласць. — 368 с., іл.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- А. Ю. Пятросава, Т. І. Чарняўская. 871. Забудова плошчы Свабоды // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1984. — Брэсцкая вобласць. — 368 с., іл.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Будынак аптэкі (Кобрын)
- Пл. Свободы, 6. Кобрин в 80-е годы // Познай Кобрин