Будынак банка (Брэст)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Будынак банка, Брэст)
Jump to navigation Jump to search
Славутасць
Будынак банка
Ленина, 9.jpg
52°05′40″ пн. ш. 23°41′00″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Горад Брэст
Архітэктурны стыль класіцызм
Архітэктар Станіслаў Філасевіч(польск.) бел.
Дата заснавання 1926
Дата пабудовы 1926 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000013шыфр 113Г000013

Будынак банка — помнік грамадзянскага дойлідства пачатку XX ст. ў Брэсце, размешчаны на плошчы Леніна, па адрасе вул. Леніна, 9. Пабудаваны ў 1926 г. па праекце польскага архітэктара С. Філасевіча(польск.) бел. з выкарыстаннем элементаў позняга класіцызму і эклектычных элементаў архітэктуры стылістыкі пачатку XX ст.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Дзяржаўны банк, 1930-я

Уяўляе сабой трохпавярховы будынак з высокім цокальным паверхам, які складаецца з двух узаемна перпендыкулярных крылаў, злучаных аб'ёмам у выглядзе дамінуючай над усёй пабудовай ратонды са сферычным купалам. Цэнтральная частка крыла, што выходзіць на вул. Леніна, крыху выступае наперад і мае двухпавярховы аб'ём з высокімі вокнамі на другім паверсе. Акцэнт зроблены на арыентаваных на плошчу і вул. Леніна аб'ёмах, сцены якіх расчлянёны пілястрамі з іанічнымі капітэлямі і трохчвэртнымі калонамі. У дэкаратыўнай апрацоўцы фасадаў выкарыстаныя сферычныя нішы, сандрыкі на фігурных кранштэйнах, ляпныя элементы. Будынак завершаны развітым карнізам, над якім — парапет-балюстрада. Спалучэнне ордарных элементаў з багатай прафіліроўкай дэталей надае будынку асаблівую ўрачыстасць.

Планіроўка калідорная. Па перыметры круглага ў плане вестыбюля размешчаныя гранёныя слупы. Сцены вестыбюля і яго парадныя вітыя ўсходы дэкарыраваныя рустам. Сцены фае на другім паверсе ратонды і аперацыйная зала расчлянёныя пілястрамі і ўпрыгожаныя ляпнымі элементамі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]