Будынак былой ваеннай установы (Мсціслаў)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Славутасць
Будынак былой ваеннай установы
54°01′08,72″ пн. ш. 31°43′41,48″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Горад Мсціслаў
Архітэктурны стыль эклектыка
Дата пабудовы канец XIX ст.
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Г000511шыфр 513Г000511

Будынак былой ваеннай установы — будынак у горадзе Мсціслаў Магілёўскай вобласці. Размешчаны па адрасе вул. Пралетарская, 51. Пабудаваны ў канцы XIX ст. з цэглы. Цяпер тут адміністрацыйная ўстанова. Помнік эклектычнай архітэктуры.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Двухпавярховы будынак несіметрычнай аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі, на высокім цокалі, накрыты двухсхільным вальмавым дахам. Фасады будынка падзелены карнізамі на 3 часткі. Вонкавыя сцены цокальнага і першага паверхаў гарызантальна руставаны. Вокны цокальнага паверха лучковыя, першага — паўцыркульныя, у некаторых месцах чаргуюцца з нішамі. Сцены трэцяга паверха гладкія, члянёны лучковымi аконнымі праёмамі без ліштваў. Па перыметры будынка праходзіць карніз з сухарыкамі. Цэнтральны ўваход вылучаны высокім мураваным ганкам. Унутраная прастора мае анфіладную сістэму планіpoўкі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]