Будынак губернскага праўлення (Магілёў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Будынак губернскага праўлення
Губернскае праўленне і дом губернатара
Губернскае праўленне і дом губернатара
53°53′39″ пн. ш. 30°19′52″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Магілёў, Губернатарская плошча
Архітэктурны стыль класіцызм
Дата пабудовы 1778 год
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Будынак губернскага праўлення пабудаваны ў Магілёве ў 1778 годзе на Губернатарскай плошчы (сучасная плошча Славы) у стылі класіцызму. Разбураны ў 1944 годзе.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Мураваны двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак з прыбудовамі з боку дваровага фасада, злучаных з асноўным аб'ёмам мураванай сцяной. Шырокім галоўным фасадам выходзіў на плошчу. Паверхні падзяляліся карнізным поясам. На галоўным фасадзе вылучаліся тры неглыбокія рызаліты: цэнтральны, завершаны прамавугольным атыкам, і бакавыя, завершаныя трохвугольнымі франтонамі. Сцены першага ярусу рызалітаў былі аздоблены рустам і мелі паўцыркульныя аконныя праёмы. У цэнтральным рызаліце знаходзіўся галоўны ўваход з шырокай вонкавай лесвіцай. Астатнія аконныя праёмы прамавугольныя, на другім ярусе рызалітаў былі аздоблены трохвугольнымі франтонамі. Будынак завяршаўся простым карнізам з сухарыкамі на рызалітах. На першым паверсе (планіроўка калідорнага тыпу) знаходзіліся кватэрная камісія, вылічальная экспедыцыя, паліцыя, скарб, грамадзянская апека, павятовы суд, на другім (планіроўка анфіладная) — дзяржаўная палата, губернская ўправа, аднаы і 2-і дэпартаменты.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]