Будынак друкарні (Ліда)
Славутасць | |
Будынак друкарні | |
---|---|
53°53′16″ пн. ш. 25°17′30″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Дата пабудовы | 1908 год |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 413Г000330 |
Будынак друкарні — будынак у Лідзе, размешчаны па вул. Ленінскай, 23.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У сярэдзіне XIX стагоддзя на тэрыторыі сённяшняй друкарні быў гарадскі астрог[1]. У пачатку XX стагоддзя, у 1908 годзе, былі ўзведзены будынкі з цэглы, два з якіх знаходзяцца ў добрым стане і па сённяшні дзень. Тэрыторыя была абнесена сцяной. У 1920—1939 гадах тут знаходзіліся палітзняволеныя. У 1941—1942 гадах у астрозе былі зняволены яўрэі, 50 з якіх былі расстраляны на тэрыторыі астрога. У 1947—1951 гадах — дзейнічала калонія для непаўналетніх злачынцаў. У 1960-х гадах будынак астрога пуставаў, пазней ў яго пераехала друкарня, а разам з ёй у былую майстэрню па вул. Ленінскай, 48 — і рэдакцыя газеты «Уперад».
У 2019 годзе пракуратура Гродзенскай вобласці выявіла, што будынак мае патрэбу ў тэрміновай рэканструкцыі і рамонце[2].
Зноскі
- ↑ Леанід Лаўрэш. Лідскія друкарні // Лідскі летапісец. — 2017. — № 3 (79). — С. 14—16.
- ↑ Сохранить память для потомков: прокуратура Гродненской области потребовала устранить нарушения в сфере охраны историко-культурного наследия(недаступная спасылка). Сайт Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь (6 снежня 2019). Архівавана з першакрыніцы 7 снежня 2019. Праверана 4 студзеня 2020.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Будынак друкарні: [канец ХІХ ст.] // Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь / склад.: В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. — Мінск: БЕЛТА, 2009. — С. 385.
- Казакевич, М. Лидская «таганка»: [здание типографии] / Марьян Казакевич // Лідская газета. — 2009. — 28 лістап. — С. 5.
- Осипенко, Т. Дом, где рождаются газеты: [типография] / Татьяна Осипенко // Тэлескоп. — 1998. — 30 красавіка. — С. 3.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Будынак друкарні (Ліда) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Будынак друкарні
- Будынак друкарні (Ліда) на сайце «Архіварта»