Будынак Марыінскай жаночай гімназіі (Мінск)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Будынак
Будынак Марыінскай жаночай гімназіі
Будынак былой гімназіі ў 2012 годзе
Будынак былой гімназіі ў 2012 годзе
53°53′55,14″ пн. ш. 27°33′30,48″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Горад Мінск
Архітэктурны стыль эклектыка
Дата заснавання 1879
Дата пабудовы 1879 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Г000128шыфр 713Г000128

Будынак Марыінскай жаночай гімназіі (Мінск) (Мінск Цэнтр)
Будынак Марыінскай жаночай гімназіі (Мінск)
Будынак Марыінскай жаночай гімназіі (Мінск)

Мінская марыінская жаночая гімназія

Будынак былой жаночай Марыінскай гімназіі па вул. Падгорнай (цяпер вул. К. Маркса, № 29) узведзены ў 1879 годзе. Помнік архітэктуры эклектыкі[1]. Занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі ў будынку размяшчаўся політэхнікум, у 1925-32 — Камуністычны ўніверсітэт Беларусі імя Леніна, з 1933 — Дзяржаўнай карціннай галерэі. У 1930-я рэканструяваны, надбудаваны трэці паверх, завершаны атыкам. У 1960-х зроблена прыбудова да тарцовай часткі з боку двара[1].

Цяпер у будынку — паштовая служба і Музей сувязі[2].

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Спачатку мураваны двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак з цокальным паверхам, выцягнуты ў глыбіню двара[1].

Рэканструяваны ў 1930-я гады (надбудаваны трэці паверх, завершаны атыкам) і 1960-я гады (зробленая прыбудова да тарцовай часткі з боку панадворку). Галоўны фасад вылучаны рызалітам з нязначным выступам і галаўным уваходам. Сцены прарэзаныя высокімі лучковымі вокнамі, паміж імі руставаныя пілястры. Па восі будынку на першым паверсе знаходзіліся вестыбюль, на другім — актавая зала, у бакавых частках абапал калідораў — класы[1].

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с.: іл. — ISBN 5-85700-078-5.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 «Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік». Мінск, «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі», 1993 год. 620 стар. ISBN 5-85700-078-5.
  2. Будынак Марыінскай жаночай гімназіі (Мінск) на сайце Глобус Беларусі (руск.)