Будынак Марыінскай жаночай гімназіі (Мінск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Будынак
Будынак Марыінскай жаночай гімназіі
Будынак былой гімназіі ў 2018 годзе
Будынак былой гімназіі ў 2018 годзе
53°53′55,14″ пн. ш. 27°33′30,48″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Мінск
Архітэктурны стыль эклектыка
Дата пабудовы 1879 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Г000128шыфр 713Г000128
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Будынак былой жаночай Марыінскай гімназіі па вул. Падгорнай (цяпер вул. К. Маркса, № 29) узведзены ў 1879 годзе. Помнік архітэктуры эклектыкі[1]. Занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Мінская марыінская жаночая гімназія
Мінская марыінская жаночая гімназія

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі ў будынку размяшчаўся політэхнікум, у 1925-32 — Камуністычны ўніверсітэт Беларусі імя Леніна, з 1933 — Дзяржаўнай карціннай галерэі. У 1930-я рэканструяваны, надбудаваны трэці паверх, завершаны атыкам. У 1960-х зроблена прыбудова да тарцовай часткі з боку двара[1].

Цяпер у будынку — паштовая служба і Музей сувязі[2].

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

План 2-га паверха

Спачатку мураваны двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак з цокальным паверхам, выцягнуты ў глыбіню двара[1].

Рэканструяваны ў 1930-я гады (надбудаваны трэці паверх, завершаны атыкам) і 1960-я гады (зробленая прыбудова да тарцовай часткі з боку панадворку). Галоўны фасад вылучаны рызалітам з нязначным выступам і галаўным уваходам. Сцены прарэзаныя высокімі лучковымі вокнамі, паміж імі руставаныя пілястры. Па восі будынку на першым паверсе знаходзіліся вестыбюль, на другім — актавая зала, у бакавых частках абапал калідораў — класы[1].

Зноскі

  1. а б в г «Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік». Мінск, «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі», 1993 год. 620 стар. ISBN 5-85700-078-5.
  2. Будынак Марыінскай жаночай гімназіі (Мінск) на сайце Глобус Беларусі (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]