Будынак мэрыі Масквы
Будынак мэрыі Масквы (раней будынак Массавета і палац генерал-губернатара) знаходзіцца ў цэнтры горада, па адрасе Цвярская вуліца, дом 13. Будынак размешчаны ў сярэдзіне вуліцы, перад спускам да Манежнай плошчы, фарміруючы аблічча Цвярской плошчы (да 1918 года — Скобелеўская). Насупраць пастаўлены помнік Юрыю Далгарукаму.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Палац маскоўскага генерал-губернатара пабудаваны ў 1782 годзе па праекце М. Ф. Казакова, вядомага майстра рускага класіцызму. Яго пабудавалі для графа З. Р. Чарнышова, прызначанага першым пасля адміністрацыйнай рэформы главой Маскоўскай губерні. Граф праславіўся як палкаводзец, які ўзяў Берлін у 1760 годзе ў час вайны з Прусіяй. Ніжні гістарычны ўзровень будынка будаваўся з выкарыстаннем каменя, узятага пры разборы сцен Белага горада.
У 1790 годзе будынак выкупіла казна, і ён заставаўся рэзідэнцыяй генерал-губернатараў да 1917 года, пасля чаго ў ім знаходзіўся Массавет. У 1792 годзе перад генерал-губернатарскім домам быў створаны пляц для штодзённага разводу варты. Падчас французскай акупацыі (1812) будынак моцна пацярпеў ад агню, а таксама вандалізму афіцэраў і салдат французскай арміі, якія пражывалі ў ім і выкарыстоўвалі дзверы і аконныя рамы для распальвання печаў.
У 1939 годзе гістарычны будынак XVIII стагоддзя адсунулі на 13,6 метра ў глыб квартала. У выніку рэканструкцыі вуліцы Горкага (як тады называлася Цвярская) невысокі будынак мог згубіцца на фоне шматпавярховых будынкаў, якія ўзводзіліся вакол, і ў 1944—1946 гг. яго надбудавалі двума паверхамі (арх. Д. Чачулін пры ўдзеле М. Пасохіна, М. Багалепава, Вульфсана). Так дом захаваў рысы архітэктуры класіцызму і дамінуючую ролю на гэтым участку вуліцы.
Унутры будынка захаваліся інтэр'еры XVIII стагоддзя, якія насілі прадстаўніцкія функцыі — парадныя анфілады і парадная лесвіца.
У наш час (жнівень 2014 года) будынак знаходзіцца на рэканструкцыі, кошт якой была ацэнены ў 400 мільёнаў расійскіх рублёў.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Цэнтральная частка будынка вылучана 8-калонным порцікам з франтонам. Пад ім — партал, які нагадвае трыўмфальную арку (архітэктурны матыў, які часта сустракаецца ў пабудовах паваеннага часу і адлюстроўвае пафас перамогі над фашызмам). У 1946 годзе злева ад дома паставілі прыгожую фігурную рашотку.
Будынак вытрыманы ў чырвона-белых тонах, але першапачаткова колер будынка быў аранжава-белы. У 90-х гадах з франтона будынка быў дэмантаваны пазалочаны са сцягамі Герб СССР і наўзамен яго ўсталявана пазалочаная выява герба Масквы.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Васькин А. А. Москва 1812 года глазами русских и французов. М., 2012.
- Вокруг Света. Москва / Под общей ред. Бурлаковой Т. В.. — М.: «Вокруг Света», 2006.
- Надстройка здания Моссовета // Известия. 1941. 14 мая.