Будынак пазямельна-сялянскага банка (Віцебск)
Славутасць | |
Будынак Пазямельна-сялянскага банка | |
---|---|
![]() | |
55°11′51″ пн. ш. 30°12′54″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Віцебск |
Архітэктурны стыль | Псеўдарускі стыль |
Архітэктар | К. Тарасаў |
Будаўніцтва | ? — 1917 |
Статус |
![]() |
Стан | будынак музея |
![]() |
Будынак Пазямельна-сялянскага банка — будынак, які з’яўляецца помнікам архітэктуры пачатку ХХ стагоддзя. Знаходзіцца па вуліцы Даватара, 7/11 у Віцебску. У будынку змяшчаецца галоўны корпус Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны.
Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]
Былы будынак Пазямельна-сялянскага банку пабудаваны ў 1917 годзе па праекце грамадзянскага інжынера К. Тарасава ў псеўдарускім стылі, які спалучае як рысы мадэрну, так і эклектыкі[1].
Мураваны 2-павярховы будынак Е-падобны ў плане на цокальным паверсе, з 3 бакоў фланкаваны вежамі[1]. Вежа на рагу вуліц Баўмана і Даватара вылучаецца маштабнасцю, мае выразнае карнізнае дзяленне несапраўдных машыкуляў, рыса, па-свойму ўзорная для арт-нуво[1], і 3-ярусны шацёр з «цыбулінкай». Галоўны ўваход завяршаецца кілепадобным франтонам з мазаічным маёлікавым пано, у цэнтры якога стылізаваны герб Віцебскай губерні. У дэкаратыўным аздабленні выкарыстаны элементы, запазычаныя са старажытнарускай архітэктуры (выгнутыя абрысы, какошнікавыя надваконні, калоны-дынькі, буйны брыльянтавы руст, як на будынку Гранавітай палаты ў Маскве, і г.д.)[1]. Аднак для арт-нуво аб'ёмы гэтага будынка недастаткова злітыя. Яны не перацякаюць адзін у другі, дэкор не робіць хвалепадобных скачкоў, адсутнічае характэрная для стылізацыі выцягнутасць элементаў[1].
Планіроўка калідорная. На 1-м паверсе знаходзіліся вестыбюль, прыёмная, службовыя кабінеты, кватэра кур'ера, на 2-м — зала паседжанняў, кабінеты і кватэры адміністрацыі, у цокальным паверсе — гаспадарчыя памяшканні і архіў.
Зноскі
- ↑ а б в г д Лазука Б.А. Беларуская архітэктура XIX - пачатку XX стагоддзя // Гісторыя сусветнага мастацтва. Рускае і беларускае мастацтва XIX - пачатку XX стагоддзя. — Беларусь, 2011. — С. 337. — 431 с. — ISBN 978-985-01-0880-7.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Лазука Б.А. Беларуская архітэктура XIX - пачатку XX стагоддзя // Гісторыя сусветнага мастацтва. Рускае і беларускае мастацтва XIX - пачатку XX стагоддзя. — Беларусь, 2011. — С. 337. — 431 с. — ISBN 978-985-01-0880-7.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Будынак пазямельна-сялянскага банка (Віцебск)