Будынак пазямельна-сялянскага банка (Магілёў)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Славутасць
Будынак Пазямельна-сялянскага банка
Магілёўскія відарысы 05.jpg
53°54′29″ пн. ш. 30°20′18″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Горад Магілёў
Архітэктурны стыль мадэрн, позні класіцызм
Аўтар праекта А. В. Друкер
Архітэктар Аляксандр Васілевіч Друкер
Будаўніцтва 19031914 гады
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Г000034шыфр 513Г000034
Стан будынак музея

Будынак Пазямельна-сялянскага банка (Магілёўская вобласць)
Будынак Пазямельна-сялянскага банка
Будынак Пазямельна-сялянскага банка

Будынак Пазямельна-сялянскага банка — будынак, які з'яўляецца помнікам архітэктуры пачатку ХХ стагоддзя. Размешчаны па адрасе вуліца Міронава, 33. У будынку змяшчаецца Магілёўскі абласны мастацкі музей імя Паўла Масленікава.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Будынак ўзведзены ў 19031914 гадах з рысамі мадэрну, псеўдарускага стылю і позняга класіцызму[1].

Будынак банка ў пач. XX ст.

Пачаткова ў ім знаходзіўся сялянска-зямельны банк. У лістападзе 1917 года, пасля захопу царскай стаўкі ў Магілёве чырвонаармейцамі, у будынку банка выдавалася бальшавіцкая газета «Рэвалюцыйная стаўка». У маі 1919 года ўвесь будынак быў перададзены аддзелу народнай адукацыі для адкрыцця ў ім музея пралетарскай культуры. З гэтага часу і на працягу 13 гадоў, да мая 1932 года, тут знаходзіўся Магілёўскі дзяржаўны гістарычны музей.

З 1932 года ў будынку размяшчаўся Магілёўскі абкам ВКП(б), аднак спецсховішча працягвала дзейнічаць да пачатку Вялікай Айчыннай вайны.

Славутасцю будынка быў браніраваны пакой-сейф, у якім захоўваліся музейныя рэліквіі. Сярод іх — Крыж Ефрасінні Полацкай. Згодна са складзеным камісіяй актам ад 22 снежня 1944 года аб шкодзе, нанесенай Магілёўскаму дзяржаўнаму гістарычнаму музея ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны гітлераўскімі войскамі, з музея знікла вялікая колькасць каштоўнасцяў, якія там захоўваліся. Сярод іх: калекцыя беларускіх рукапісных кніг і грамат (175 адзінак); зброя XXIV стст. (280 адзінак); манеты (18 тысяч адзінак); іконы XVII-ХIX стст.; Булава Жыгімонта III; Мітра Георгія Каніскага (срэбра); увагі заслугоўвае плашчаніца, якая датуецца 1566 годам — праца блізкай сваячкі жонкі Івана Грознага Настассі Раманаўны(руск.) бел. — Ганны Фёдараўны Палецкай, і шмат іншага.

Пасля вызвалення горада ў 1944 годзе ў ім размяшчаўся абкам і гаркам КПСС, а пазней — рэдакцыя газеты «Магілёўская праўда».

З 19 лістапада 1990 года ўтвораны Магілёўскі абласны мастацкі музей, які і знаходзіцца ў будынку дасюль.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Т-падобны асіметрычнай кампазіцыі ў плане будынак Пазямельна-сялянскага банка мае два паверхі (з невысокім цокальным паверхам). Галоўны фасад расчлянёны двума рызалітамі. Адзін з іх мае шатровае завяршэнне, аздоблены шчытом у выглядзе какошніка з ляпной разеткай у цэнтры, другі вырашаны ў выглядзе двух'яруснай вежы (васьмярык на чацверыку), завершанай нізкім шатровым дахам. Вокны прамавугольныя і арачныя (на другім паверсе). У дэкаратыўным афармленні выкарыстаныя рустыка цокаля, прафіляваныя архівольты какошнікаў, несапраўдныя машыкулі, дэкаратыўныя ўстаўкі ў выглядзе разетак у прамавугольных рамках, паўкалонкі з ляпнымі кампазітнымі капітэлямі, паяскі, раслінны арнамент у аздабленні акон-трыфорыумаў, разныя драўляныя дзверы і інш. Планіроўка калідорная і галерэйная, з лесвіцамі ў тарцах.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]