Будынак рэальнага вучылішча (Орша)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Славутасць
Будынак рэальнага вучылішча
Lenina 41 in Orsha 02.JPG
54°30′48,5″ пн. ш. 30°26′01,89″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Горад Орша
Дата пабудовы 1906 год

Будынак рэальнага вучылішча (Орша)
Будынак рэальнага вучылішча
Будынак рэальнага вучылішча

Будынак рэальнага вучылішча — помнік грамадзянскай архітэктуры ў Оршы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Будынак у 1910 годзе

Пабудаваны з чырвонай цэглы ў 1906 годзе ў цэнтры горада (вул. Леніна, 41). У вучылішчы ў 19071909 гадах працаваў дзеяч рэвалюцыйнага руху, публіцыст П. М. Лепяшынскі(руск.) бел..

У будынку размешчана сярэдняя школа № 1.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Галоўны фасад

Двухпавярховы П-падобны ў плане мураваны аб'ём бакавымі крыламі арыентаваны ў двор. Галоўны ўваход у цэнтры будынку мае прыхожую, невялікі вестыбюль, адкуль трохмаршавыя парадныя ўсходы вядуць на другі паверх, дзе цэнтральнае месца займае актавая зала. Архітэктурна-мастацкае рашэнне будынку сціплае, дэкор вырашаны сродкамі цаглянай муроўкі. Галоўны фасад расчлянёны трыма рызалітамі. Сярэдні, які выступае больш за бакавыя, вылучаны высокімі арачнымі вокнамі другога паверху, галоўным уваходам і невялікім арыгінальным балкончыкам. Архітэктурную выразнасць аб'ёму ўзмацняецца яго каларыстычным рашэннем, вылучэннем на фоне чырвона-карычневай муроўкі ліштваў, карнізных цяг, абрамленняў кутоў і інш.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с.: іл. — ISBN 5-85700-078-5.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Славутасці Оршы