Будынак чыгуначных кас (Мінск)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Славутасць
Будынак чыгуначных кас
53°53′28″ пн. ш. 27°32′54″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Горад Мінск
Дата пабудовы 1955 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 712Г000235шыфр 712Г000235

Будынак чыгуначных кас (Мінск Цэнтр)
Будынак чыгуначных кас
Будынак чыгуначных кас

Будынак чыгуначных кас — будынак у Мінску на Прывакзальнай плошчы, знаходзіцца па адрасе вул. Бабруйская, 4. Узведзены ў 1955 годзе

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак. Мае сіметрычную аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю. У архітэктурным вырашэнні фасадаў выкарыстана ордарная пластыка. Вуглавыя часткі будынка з уваходамі на другі паверх вылучаны пілястрамі са стылізаванымі ляпнымі капітэлямі. Цэнтральная частка фасада з уваходам у касавую залу члянёна высокімі арачнымі праёмамі ў абрамленнях з замковым каменем. Міжаконныя прасценкі дэкарыраваны паўкалонамі з капітэлямі. Завершаны фасад антаблементам, карнізам з мадульёнамі. Па перыметры даху праходзіць балюстрадны парапет. Інтэр’еры ўпрыгожаны характэрным ляпным дэкорам.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]