Будынкі папяровай фабрыкі (Добруш)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Будынкі папяровай фабрыкі
Будынкі папяровай фабрыкі
Будынкі папяровай фабрыкі
52°24′46″ пн. ш. 31°19′08″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 312Г000234шыфр 312Г000234
Map

Будынкі папяровай фабрыкі — помнік архітэктуры эклектыкі. Пабудаваныя ў левабярэжнай частцы Добруша (сучасны пр-т Луначарскага, 8) у 1870 годзе.

Фабрыка заснавана нашчадкамі князя І. Ф. Паскевіча як завод драўніннай масы, з 1871 года папяровая фабрыка. У 1913 годзе па аб’ёму вытворчасці і тэхнічнаму абсталяванню лічылася адным з лепшых прадпрыемстваў у Еўропе.

Фабрычны комплекс — значная па плошчы замкнёная тэрыторыя з адна- і двухпавярховымі будынкамі. Цэнтральны, у якім размешчаныя адміністрацыйныя службы, мае нерэгулярную сістэму планіроўкі і асіметрычную аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю. Сцены будынка ўмацаваныя плоскімі лапаткамі, па вуглах — невялікія зубчастыя вежы (матыў, тыповы для прамысловай архітэктуры другой паловы XIX ст.). Астатнія пабудовы кампазіцыйна падпарадкаваныя цэнтральнаму будынку. Аднапавярховыя карпусы, пастаўленыя па перыметры тэрыторыі фабрыкі, — своеасаблівая агароджа комплексу, дамінантай кампазіцыі якога з’яўляецца высокая вуглавая вежа з паўцыркульнымі вокнамі. Фасады пабудоў лаканічныя па дэкору, расчлянёныя плоскімі лапаткамі, пад карнізамі праходзяць паясы сухарыкаў. Дэкаратыўнае афармленне прахадной, размешчанай у адным з такіх будынкаў, больш насычанае (рэльефны арнамент, лучковыя аконныя праёмы з ліштвамі і замковым каменем).

З 1976 года папяровая фабрыка «Герой працы».

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік. — Мінск, 1993.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Ахоўны знак Аб’ект Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, шыфр 312Г000234