Буза (напой)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Буза (башк.: буҙа, карач.-балк. боза, каз. боза, балг.: боза, кирг. бозо, татар.: боза, узб.: бўза) — слабаалкагольны густы і салодкі напой башкіраў, казахаў, кіргізаў, татараў, крымскіх татараў. Робіцца са злёгку заброджанага проса або кукурузы. Вядомы быў таксама на Русі, дзе гатаваўся з аўсянай, прасяной або грачанай мукі гэтак жа, як піва, але без выкарыстання хмеля. Згадваецца ў кнізе турэцкага вандроўцы XVII стагоддзя Эўлія Чэлебі(руск.) бел..[1]

Буза змяшчае 4-6 % спірту[2][3]. Падаецца на дэсерт і з'яўляецца знакам асаблівай павагі да гасцей.[4]

У татарскай мове слова «буза» мае і іншае значэнне: скандал, шумны беспарадак (буза куптару). Ад гэтага слова, напрыклад, паўстала рускае слова «бузіць». Няцяжка зразумець сэнс: хмельны напой → п'янка → скандал. Распаўсюджана і іншае тлумачэнне слова «бузацёр»: у даўніну тых, хто праштрафіўся падчас папярэдняга застолля, перад новым прымушалі на спецыяльнай тарцы расціраць зерне для прыгатавання напою. Праца не столькі цяжкая, колькі наносіць шматлікія пацёртасці і ранкі на тыльным баку далоняў, што стрымлівала ў вінаватых жаданне зноў ладзіць бойку.

Сучасная геаграфія распаўсюджвання[правіць | правіць зыходнік]

Распаўсюджаная ў Крыме, на Каўказе і ў Сярэдняй Азіі. Перанесена з Азіі разам з мангола-татарскім нашэсцем. Ва ўжытку так называлася любое сусла, маладое піва або брага.

Зноскі

  1. Эвлия Челеби. Книга путешествия, с.47
  2. Буза (напиток) // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) — СПб., 1890—1907.
  3. Буза // БСЭ, 3-е издание
  4. Татарская кухня, Татарские блюда. Ю. А. Ахметзянов (1961 г.), с.82

Літаратура і спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.