Бузульнік сібірскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Бузульнік сібірскі
Ligulaire-Souveyrols.JPG
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Ligularia sibirica (L.) Cass. (1823)

Сінонімы
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  118776
GRIN  t:22060
IPNI  230851-1
TPL  gcc-50651

Бузульнік сібірскі[3] (Ligulária sibírica) — від шматгадовых травяністых раслін з роду Бузульнік (Ligularia) сямейства Астравыя (Asteraceae); тыпавы від гэтага роду.

Арэал віду ахоплівае амаль усю тэрыторыю Еўропы, а таксама Сібір.

Часам бузульнік сібірскі культывуюць як дэкаратыўнаю садовую расліну.

Занесены ў Чырвоную кнігу Цвярской вобласці, вырошчваецца ў Батанічным садзе ЦвДУ

Бузульник сібірскі: суквецці.

Біялагічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Расліна вышынёй 40-150 см. Мае кароткае ўсечанае карэнішча.

Сцябло прамое, неразгалінаванае, бароздавае, голае, полае. Ніжняе лісце чарашковае, ля аснавання похвава-пашыранае; ліставая пласцінка вялікая, сэрцападобна-трохкутная, тупая, востразубчастая. Сцябловае лісце меншага памеру, з похвавым аснаваннем, сцяблоабдымнае, верхняе — ланцэтнае, лускаватае, чырванавата-карычневае.

Шматлікія кошыкі сабраны ў густую, пышную гронку: асобныя кошыкі вырастаюць у пазухах прыкветкаў. Абгортка аднарадная, лісточкі абгорткі (8-10) лінейныя, ложа няплёнкавае. Язычковыя кветкі залаціста-жоўтыя, даўгавата-яйкападобныя, сярэднія трубчастыя. Цвіце з ліпеня па верасень.

Плод — яйкападобная сямянка з брудна-белым чубком.

Арэал[правіць | правіць зыходнік]

Гемікрыптафіт, распаўсюджаны ў Еўропе і Азіі ў міжземнаморскай, умеранай і субкантынентальнай кліматычных абласцях.

Расце ў сырых зацененых месцах на гумусных глебах: каля вадаёмаў, у зарасніках хмызняку, алешніку, па берагах ручаёў, на багністых тарфяных лугах — ад нізін да перадгор’яў.

Падвіды[правіць | правіць зыходнік]

Адрозніваюць чатыры падвіда:

  • Ligularia sibirica. Лісце ў тыпавога падвіду або цалкам голае або з кароткім апушэннем па жылках[4].
  • Ligularia sibirica (Pojark.) E.Wiebe (1998)
  • Ligularia sibirica (Pojark.) V.G.Sergienko (1986)
  • Ligularia sibirica (Minderova) Tzvelev (2000). У гэтага падвіду, у адрозненне ад тыпавога, лісце коратка густа апушанае[4].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 74. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. 4,0 4,1 Иллюстрированный определитель растений Ленинградской области / Под ред. А. Л. Буданцева и Г. П. Яковлева. — М., 2006. — С. 546—547. — 799 с. — 700 экз. — ISBN 5-87317-260-9.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Рандушка Д., Шомшак Л., Габерова И. Цветовой атлас растений. — Братислава: Обзор, 1990. — 412 с. — (Картинки природы). — 75 000 экз. — ISBN 80-215-0068-9.
  • Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. 1394. Ligularia sibirica (L.) Cass. (incl. L. lydiae Minder.) — Бузульник сибирский // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во научных изданий КМК, Ин-т технологических исследований, 2004. — Т. 3. Покрытосеменные (двудольные: раздельнолепестные). — С. 458. — ISBN 5-87317-163-7.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]