Лісце супраціўнае, няпарнаперыстае, даўжынёй ад 5 да 10 см, з моцным характэрным непрыемным пахам. Маладае лісце нярэдка мае цёмна-чырвоны або фіялетавы колер — гэта звязана з павышаным утрыманнем антацыяну; гэты пігмент валодае ўласцівасцю ператвараць светлавую энергію ў цеплавую, што важна для развіцця расліны ранняй вясной.
Кветкі дробныя, абодваполыя. Плод — касцянка чырвонага колеру. Плады спеюць у ліпені-жніўні; маюць непрыемны пах і смак (у адрозненне ад пладоў іншага распаўсюджанага ў Еўропе віду бузіны — бузіны чорнай).
↑Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
↑Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
↑Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 8. — 160 с. — 2 350 экз.
↑Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927