Буксір

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Буксір
Буксір

Буксі́р — самаходнае судна для буксіроўкі і кантоўкі іншых суднаў і плывучых збудаванняў.

Буксіры падраздзяляюцца на: партовыя (кантоўшчыкі), марскія буксіры і буксіры-выратавальнікі, буксіроўшчыкі і штурхачы[1].

Партовыя кантоўшчыкі маюць параўнальна невялікія памеры і выкарыстоўваюцца для забеспячэння швартоўкі ў закрытых гаванях і іншай партовай працы, марскія звычайна значна большых памераў, прызначаны для эксплуатацыі ў адкрытым моры, выкарыстоўваюцца для буксіроўкі суднаў, плывучых збудаванняў і выратавальных аперацый. Буксіры-выратавальнікі выкарыстоўваюцца для дапамогі суднам у моры і іх буксіроўкі ў порт.

Буксіроўшчыкі цягнуць несамаходныя судны, а штурхачы — штурхаюць. Раней буксіроўшчыкі вадзілі караваны рачных баржаў, але цяпер для гэтых мэт выкарыстоўваюцца практычна выключна штурхачы.

Буксіры-штурхачы з баржамі складаюць аснову грузавога флоту на расійскіх унутраных водных шляхах.

У адрозненне ад іншых відаў суднаў для буксіра адной з найважнейшых характарыстак з'яўляецца не хуткасць, а цяга ці ўпор, гэта значыць сіла, з якой ён можа ўздзейнічаць на судна, якое перамяшчае.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Rivertransport-stub

Шаблон:Рачныя буксіры і штурхачы