Букуўкі з Букуўкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Букуўкі з Букуўкі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Букуўкі з Букуўкі (Bukůvka z Bukůvky) — чэшскі шляхецкі род, які мае герб у выглядзе двух звітых срэбраных рагоў у чырвоным полі з клейнотам з такіх самых двух звітых срэбраных рагоў.

У сярэдзіне XIV стагоддзя згадваюцца Рагаўлад (зг. 1365—1398), Багунек, Бенеш, Мікулаш і Ян Букуўкі з Букуўкі. Ад вышэйзгаданага Рагаўлада пайшоў род Рагаўладаў з Белей, з іх Рагаўлад Рагаўлад з Белей быў парохам у Букуўцы (1415). У 1425 годзе згадваецца ксёндз Іржы Рагаўлад (Jiří Rohovlad), у 1433 — Рагаўлад з Лічна, каля 1475 — нейкі Рагаўлад з Белей, у 1506 — нейкі Рагаўлад, які разам з братам Альбрэхтам купіў Чэрвону Лготу, у 1500—1513 — Мікулаш Рагаўлад з Белей. Род працягваецца і сёння.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]