Буланжэрыт
Выгляд
| Буланжэрыт | |
|---|---|
| | |
| Формула | Pb2Sb4S11 |
| Статус IMA | grandfathered mineral (G)[d][1] |
| Фізічныя ўласцівасці | |
| Колер | Ад свінцова-шэрага да жалезна-чорнага |
| Колер рысы | Чорны, буры, шэры |
| Бляск | Металічны |
| Празрыстасць | Непразрысты |
| Цвёрдасць | 2,5—3 |
| Спайнасць | Дасканалая |
| Шчыльнасць | 5,8—6,2 г/см³ |
| Сінгонія | Манаклінная |
Буланжэрыт[2] — мінерал класа складаных сульфідаў, сульфід свінцу і сурмы. Pb2Sb4S11. Прымесі медзі, жалеза, цынку. Назва паходзіць ад імя французскага мінералога Шарля Буланжэ (Charles Louis Boulanger, 1810—1849).
Крышталізуецца ў манакліннай сінгоніі. Крышталі ігольчастыя. Валакністыя агрэгаты, шчыльныя масы. Колер ад свінцова-шэрага да зямліста-чорнага. Бляск металічны. Цвёрдасць 2,5—3 па шкале Моаса. Шчыльнасць 6,2 г/см³.
Паходжанне і радовішчы
[правіць | правіць зыходнік]Трапляецца як другарадны мінерал у гідратэрмальных радовішчах разам са складанымі сульфідамі (бурнаніт[3] і інш.), карбанатамі і кварцам[4]. Руда свінцу.
Зноскі
- ↑ Nickel E. H., Nichols M. C. IMA/CNMNC List of Mineral Names (March 2007) — 2007.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3.
- ↑ Бурнонит // Минералы и месторождения России и стран ближнего зарубежья Архівавана 28 ліпеня 2018. (руск.)
- ↑ Буланжерит // Минералы и месторождения России и стран ближнего зарубежья Архівавана 8 жніўня 2020. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Буланжэры́т // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — С. 328. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Буланжерит // Минералы и месторождения России и стран ближнего зарубежья Архівавана 8 жніўня 2020. (руск.)
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Буланжэрыт