Перайсці да зместу

Буланіды

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Буланіды — уладарная дынастыя Хазарскага каганату ў IX—X стагоддзях.

Родапачынальнік — Булан (Сабрыель), з якім традыцыя звязвае прыняцце хазарамі іўдаізму каля 730—740 гадоў. Імаверна, ён быў не ўладаром, а знатным хазарынам, бо з незалежных крыніц пэўна вызначана, што хазарамі тым часам уладарыў каган.

Прыняцце іўдаізму дапамагло нашчадкам Булана адцясніць дынастыю язычніцкіх каганаў ад улады. На мяжы VIII—IX стагоддзяў нашчадак Булана — Абадзія, стаў фактычным уладаром, замацаваўшы тытул намесніка кагана (бек-мелеха) за сваімі нашчадкамі. З гэтага часу фактычнае ўладарства здзяйснялі менавіта бек-мелехі. Пералік іх вядомы з яўрэйска-хазарскай перапіскі, пачынаецца ён з Абадзіі і заканчваецца Іосіфам.

Некаторыя гісторыкі, у тым ліку Леў Гумілёў, на грунце яўрэйскіх імёнаў бек-мелехаў, сцвярджаюць, што Буланіды (Сабрыеліды) былі этнічнымі яўрэямі, а па сацыяльным паходжанні — гандлярамі, купцамі-рахданітамі[1].

Спіс уладароў — бек-мелехаў

[правіць | правіць зыходнік]
  1. Гумилёв Л. Н. Открытие Хазарии: (Историко-географический этюд) / АН СССР. Ин-т истории народов Азии. — М.: Наука. 1966. — 191 с. с илл. и карт. 15000 экз.