Перайсці да зместу

Булатная сталь

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Булатная сталь — вугляродзістая сталь, якая вызначаецца высокай цвёрдасцю, пругкасцю, вязкасцю, зносастойкасцю, своеасаблівай структурай і ўзорыстасцю паверхні. Асноўная асаблівасць мікраструктуры булатнай сталі — аптымальнае па дысперснасці і канфігурацыі (дробнаігольчасты матэнсіт) і нізкавугляродзістых (ферыт) мікрааб’ёмаў. Адрозніваюць булат літы (т.зв. вуц) і зварачны (больш нізкай якасці).

Вытворчасць булатнай сталі была вядома ў Індыі, Іране, Сірыі («дамаская сталь»), у краінах Сярэдняй Азіі. Выкарыстоўвалася на выраб халоднай зброі выключнай трываласці і вастрыні. Клінок з булатнай сталі не ламаецца, не мае астаткавай дэфармацыі. У 14 стагоддзі сакрэт вырабу булатнай сталі быў страчаны. Навуковыя асновы вытворчасці булатнай сталі распрацаваў металург П. П. Аносаў (у 1833 годзе вырабіў булатны клінок). Атрыманне булатнай структуры забяспечваецца асаблівасцямі саставу, тэхналогіі выплаўкі, коўкі, тэрмічнай і механічнай апрацоўкі. Узорыстасць бывае паласавая і струменістая (ніжэйшыя гатункі булатнай сталі), хвалістая (сярэдні гатунак), сеткавая і каленчатая (вышэйшыя гатункі).