Булгары

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Старажытная радзіма булгар паводле апісання Сярэдняй Азіі з армянскага геаграфічнага атласа «Ашхарацуйц», рэканструкцыя акадэміка С. Т. Ерэмяна.

Булга́ры, балга́ры (лац.: Bulgares, грэч.: Βoύλγαρoί, балг.: прабългари, протобългари, татар.: Bolğarlar, чувашск.: Пӑлха́рсем) — плямёны, якія засялялі з IV стагоддзя стэпы Паўночнага Прычарнамор'я да Каспія і Паўночнага Каўказа і мігравалі ў 2-й палове VII стагоддзя часткова ў Падунаўе, а пазней у Сярэдняе Паволжа і шэраг іншых рэгіёнаў.

Удзельнічалі ў этнагенезе такіх сучасных народаў, як балгары, татары, чувашы, башкіры[1][2], балкарцы, карачаеўцы, і перадалі сваё імя дзяржаве Балгарыя. У сучаснай гістарыяграфіі выкарыстоўваюцца таксама тэрміны протабалгары, прабалгары, старажытныя балгары.

Зноскі

  1. Кузеев Р. Г. Происхождение башкирского народа. Этнический состав, история расселения — М.: Наука, 1974. — С. 413—425.
  2. Янгузин Р. З. Этногенез башкир (руск.)  // Ватандаш. — 2002. — № 5. — С. 132—147. — ISSN 1683-3554.