Булонскі лес
Перайсці да навігацыі
Перайсці да пошуку
Булонскі лес (фр.: le bois de Boulogne) займае плошчу 846 га, знаходзіцца ў 16-й акрузе на захадзе Парыжа. Так званае «лёгкае» французскай сталіцы (другое «лёгкае» — Венсенскі лес на ўсходзе горада). У 2,5 разы больш Цэнтральнага парку ў Нью-Ёрку, у 3,3 разы больш Гайд-парку ў Лондане. Знаходзіцца на тэрыторыі старадаўняга лесу Руўрэ; пасярэдзіне лесу абсталяваны парк Багатэль.
У паўночнай частцы Булонскага лесу знаходзяцца акліматычны сад і дзіцячы парк атракцыёнаў са звярынцам, у паўночна-ўсходняй — сад з атэйскімі цяпліцамі і садам Прэ-Катэлан.
Фотагалерэя[правіць | правіць зыходнік]
Ружоўнік парку Багатэль
Цяпліцы ў Ацёй
Помнік першаму палёту на мангальф'еры
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Булонскі лес на Вікісховішчы |
---|
- афіцыйны сайт на французскай Архівавана 2 ліпеня 2007.
- Венсенскі лес
- Парк Багатэль