Бульбяная нематода

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бульбяная нематода
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Globodera rostochiensis Wollenweber, 1923


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  31243
EOL  4965936

Бульбяная нематода[1] (Globodera rostochiensis) — вузкаспецыялізаваны від нематод, які паразітуе на каранях бульбы і таматаў, паражае іншыя расліны з сямейства паслёнавых. Выклікае гетэрадэроз бульбы.

Развіццё бульбяной нематоды адбываецца ў каранях расліны-гаспадара. Хворыя расліны ўтвараюць слабыя сцёблы, якія заўчасна жоўкнуць. Клубняў утвараецца мала, яны дробныя, а часам зусім адсутнічаюць.

Бульбяная нематода асабліва значны ўрон наносіць на прысядзібных участках і на палях са скарочаным севазваротам, дзе бульба вырошчваецца нязменна або вяртаецца на ранейшае месца на другі-трэці год. Страты ўраджаю могуць складаць 30-80 %. Акрамя прамых страт, ёсць страты, абумоўленыя забаронай або абмежаваннем перавозкі прадукцыі з зон заражэння, паколькі бульбяная нематода з'яўляецца аб'ектам знешняга і ўнутранага каранціну.

Распаўсюджваецца бульбяная нематода ў асноўным у стадыі цыст, якія прыліпаюць да прадметаў, што датыкаліся з заражаным грунтам, і пераносяцца на любыя адлегласці. Звычайна цысты пераносяцца з пасадачным матэрыялам, з глебай, пакінутай на клубнях, карняплодах і цыбулінах, дажджавымі водамі і ветрам.

Нематоды — раздзельнаполыя жывёлы. У самак маюцца парныя яечнікі, яйцеводы, матка і непарная палавая адтуліна, якая адкрываецца на брушным баку цела. У самца — адзін семяннік, які пераходзіць у семяпровад. Ён упадае ў заднюю кішку перад самай анальнай адтулінай. Апладненне ўнутранае. У самца ёсць рухомыя куцікулярныя іголачкі, з дапамогай якіх ён уводзіць сперматазоіды ў палавую адтуліну самкі.

Паходзіць з Анд Паўднёвай Амерыкі[2]. Упершыню ў Еўропе знойдзена ў 1913 годзе ў Германіі разам з імпартаванай бульбай. Таксама знойдзена ў Афрыцы, Азіі і Аўстраліі. У ЗША ўпершыню выяўлена ў 1941 годзе, у Канадзе — у 1960-х гадах, у Мексіцы — у 1970-х[3].

Зноскі

  1. Ветрава С. М.'Бульбяная нематода // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.. — С. 357-58
  2. Data Sheets on Quarantine Pests.
  3. Nematode-Plant Expert Information System Архівавана 3 чэрвеня 2017..

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ветрава С. М. Бульбяная нематода // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.. — С. 357-58
  • Ананьева И. Н. Распространение золотистой картофельной нематоды в республике Беларусь. / Защита растений. — Минск, 2003. — Вып. 27. — С. 27—30.
  • Назарова Н. В. Вредоносность золотистой картофельной нематоды. / Защита и карантин растений, № 12, 2003. — С. 34.
  • Справочник по карантинному фитосанитарному состоянию Российской Федерации на 1 января 2003 г. — М.: МСХ РФ, Госинспекция по карантину растений РФ, ВНИИ карантина растений, 2003. — 102 с.
  • Шестиперов А. А., Савотиков Ю. Ф. Карантинные фитогельминтозы. — М.: Колос, 1995. — 447 с.
  • Эглитис В. К., Кактыня Д. К. Гетеродероз и дитиленхоз картофеля в Латвийской ССР. / Краткие доклады по вопросам защиты растений. — Каунас, 1972. — Ч. 2. — С. 97—100.
  • Эхамаа А. П. Выявление и меры борьбы с картофельной нематодой (Heterodera rostochiensis W.) в Эстонской ССР. Автореф. дисс. к.б.н. — Таллин, 1977. — 42 с.
  • Behrens E. Globodera Skarbilovic, 1959, eine selbstandige Gattung in der Unterfamilie, Heteroderinae Skarbilovic, 1947 (Nematoda: Heteroderidae). I, Vortragstagung, aktuellen Problem der Phytonematologia am 29.5.1975 in Rostock. / Manuskriptdruck der Vortrage. Rostock, 1975. S. 12-26.
  • Karapetian A. Y., Mkrtchian H. S., Tatevosian F. Biology of PCN in Armenia. — Problems of Nematology. St. Petersburg: International Nematology Symposium, 1999. 82-83 p.
  • Sigareva D. D., Pilipenko L. A., Sosenko E. B. The problem of cyst nematodes in Ukraine. — Problems of Nematology. St. Petersburg: International Nematology Symposium, 1999. 89-90 p.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]