Бульвар Непакорных (Магілёў)
| Бульвар Непакорных Магілёў | |
|---|---|
| | |
| Агульная інфармацыя | |
| Краіна | Беларусь |
| Рэгіён | Магілёўская вобласць |
| Горад | Магілёў |
| Раён | Кастрычніцкі раён |
| Працягласць | 1910 м |
Бульвар Непакорных (руск.: бульвар Непокорённых) — бульвар у паўднёвай частцы Магілёва, у мікрараёне Задняпроўскі. Працягласць 1910 м, ад вуліцы Гагарына да вуліцы Габраўскай. Бульвар — адна з самых шырокіх (шырыня да 100 м) вуліц у горадзе[1].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У другой палове 1930-х гг. быў адкрыты аэрадром паміж сучасным бульварам Непакорных і праспектам Шміта. Увосень 1941 года на ўскраіне горада ў прадмесці Лупалава, на полі аэрадрома нямецка-фашысцкімі захопнікамі быў створаны лагер смерці для масавага знішчэння савецкіх ваеннапалонных. За час існавання лагера да 1943 года знішчана больш за 40 тысяч чалавек[2].
Бульвар названы ў памяць пра вязняў Лупалаўскага лагера смерці, якія загінулі, але не скарыліся ворагу ў гады Вялікай Айчыннай вайны[1].
Забудова
[правіць | правіць зыходнік]
Забудаваны 9-павярховымі жылымі дамамі ў першых паверхах якіх размяшчаюцца крамы, абласная стаматалагічная паліклініка, бібліятэка № 7, будынак будаўнічага трэста № 17 «Лаўсанбуд»[1]. У пачатку бульвара знаходзяцца Лупалаўскія могілкі.
Зноскі
- ↑ а б в Непокорённых бульвар // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. — ISBN 5-85700-028-9.
- ↑ MOGILEV.BY Паклонны крыж на брацкай магіле былога канцэнтрацыйнага лагера з’явіцца ў Магілёве Архівавана 15 мая 2012.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Непокорённых бульвар // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. — ISBN 5-85700-028-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бульвар Непакорных (Магілёў)