Бумеранг (колавая платформа)
Бумеранг | |
---|---|
![]() | |
Названа ад | Бумеранг |
Краіна паходжання | |
Вытворца | Arzamas Machine-Building Plant[d] |
Рухавік | Q28666329? |
![]() |
Уніфікаваная баявая платформа «Бумеранг» — сярэдняя колавая ўніфікаваная баявая платформа, распрацаваная ТАА «Военно-промышленная компания».
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Упершыню баявая машына была прадстаўлена на закрытым паказе на выставе Russia Arms EXPO ў 2013 годзе[1]. Была адкрыта прадстаўлена шырокай публіцы на рэпетыцыі парада Перамогі ў 2015 годзе.
Першыя пастаўкі доследных узораў павінны былі пачацца ў 2019 годзе[2]. Аднак пазней тэрміны завяршэння выпрабаванняў былі ссунутыя на канец 2021 года[3].
Дзяржаўныя выпрабаванні колавых БМП і БТР на платформе «Бумеранг» фактычна пачаліся толькі ў красавіку 2023 года[4].
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Платформа «Бумеранг» дазваляе стварыць на сваёй базе бронетранспарцёр, колавую баявую машыну пяхоты, баявую машыну з цяжкім узбраеннем і іншыя[5].
Бронетранспарцёр на аснове УБП «Бумеранг» прызначаны для транспарціроўкі і падтрымкі агнём мотастралковага аддзялення, можа самастойна пераадольваць водныя перашкоды[6].
Пры стварэнні платформы распрацоўшчыкі выкарыстоўвалі шматслаёвае браніраванне з утрыманнем керамікі. Гэты від абароны ў шмат разоў больш эфектыўны, чым гамагенная абарона[7].
Рухавік размешчаны ў пярэдняй частцы машыны[8]. Платформа можа быць абсталявана рознымі дыстанцыйна-кіраванымі баявымі модулямі.
Для павышэння праходнасці на бронемашыне ўстаноўлена лябёдка з цягавым высілкам 10 тон.
У выпадку пашкоджанняў платформа здольная самастойна пакінуць небяспечнае месца пры поўным адрыве двух колаў або працягнуць рух пры прастрэле шын[9].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Алексей Рамм. Огнём и гусеницами . Военно-промышленный курьер (9 кастрычніка 2013). Архівавана з першакрыніцы 23 мая 2015. Праверана 5 мая 2015.
- ↑ Тимур Алимов. «Курганец» и «Бумеранг» пойдут в серию в 2019 году . Русское оружие. Российская газета (30 красавіка 2015). Архівавана з першакрыніцы 2 мая 2015. Праверана 5 мая 2015.
- ↑ Госиспытания новейшего БТР «Бумеранг» завершатся в 2021 году . Архівавана з першакрыніцы 12 лютага 2022. Праверана 1 верасня 2020.
- ↑ В России начались испытания «Бумерангов» (руск.). Lenta.RU. Архівавана з першакрыніцы 10 красавіка 2023. Праверана 10 красавіка 2023.
- ↑ Россия вооружится «Бумерангом» в 2015 году . Архівавана з першакрыніцы 24 лютага 2012. Праверана 14 сакавіка 2012.
- ↑ Постников: массовые закупки новейших танков и БТРов начнутся в 2015 г. . Архівавана з першакрыніцы 3 сакавіка 2012. Праверана 14 сакавіка 2012.
- ↑ "БТР Бумеранг: бронетранспортёр с 57 мм автоматической пушкой, тактико-технические характеристики (ТТХ)". Книга войны(руск.). 2018-03-20. Архівавана з арыгінала 2018-06-20. Праверана 2018-06-21.
- ↑ Россия заменит БТР-70 и БТР-80 на «Бумеранги». . Архівавана з першакрыніцы 21 красавіка 2012. Праверана 6 красавіка 2012.
- ↑ "«Рособоронэкспорт» выводит на мировой рынок боевую платформу «Бумеранг»". 2020-04-23. Архівавана з арыгінала 2021-01-18. Праверана 2021-01-03.